Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

2018
2018
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
23 ліпеня 2019

Лепшага марафонца ўпершыню вызначаць падчас моладзевага лагера "Бе-Lа-Русь"

Лепшага марафонца ўпершыню вызначаць падчас XXVIII Міжнароднага маладзёжнага лагера "Бе-Lа-Русь - 2019", які з 25 па 28 ліпеня па традыцыі пройдзе на Кургане Дружбы ў Верхнядзвінскім раёне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Аляксандра Ганчарова.

"Упершыню за гісторыю лагера "Бе-Lа-Русь" яго ўдзельнікам будзе прапанавана паказаць сваю суперсілу ў 1,5 км марафоне SUPERun і атрымаць памятны медаль. Абавязковая ўмова забегу - наяўнасць у марафонцаў касцюмаў, аформленых у стылістыцы супергерояў, а таксама герояў з міфалогіі Беларусі, Расіі, Латвіі, і рэгістрацыйнага нумара. Вынік кожнага спрынтара зафіксуе электронная сістэма хронаметражу", - распавяла Аляксандра Ганчарова. SUPERun пройдзе 26 ліпеня.

Суперсілу моладзі арганізатары бачаць не толькі ў актыўнай жыццёвай пазіцыі, ініцыятыўнасці і мэтанакіраванасці, але і ў захаванні пераемнасці пакаленняў. "Менавіта таму традыцыйна нязменным мерапрыемствам лагера стане мітынг "Беларусь памятае. Памятаем кожнага". Ён пройдзе каля Кургана Дружбы з ускладаннем гірлянд і кветак да манументаў камсамольцам Прошкаўскага падполля на тэрыторыі Беларусі, другому сакратару падпольнага райкама ВЛКСМ, Герою Савецкага Саюза, партызанскай разведчыцы Марыі Пынто - на тэрыторыі Расіі", - адзначыла сакратар ЦК БРСМ.

Акрамя таго, падчас працы лагера будуць арганізаваны спартовыя спаборніцтвы па валейболе, футболе, перацягванні каната, дартсу. Маладыя людзі прадэманструюць свае таленты падчас урачыстага адкрыцця і закрыцця фестывалю, у шоў Stand Up, конкурсе бівуакаў "Сусвет Бе-La-Русь" і падрыхтоўцы страў нацыянальнай кухні SUPER_FOOD. Пачаткоўцы падчас урачыстага адкрыцця фестывалю дадуць клятву на вернасць лагеру і яго традыцыям.

Міжнародны моладзевы летнік "Бе-Lа-Русь" сёлета збярэ каля 500 самых ініцыятыўных, спартыўных і творчых прадстаўнікоў моладзевых арганізацый і рухаў Беларусі, Расіі, Латвіі. У назве лагера, якая складаецца з першых складоў назваў краін-удзельніц, закладзена ідэя адзінства моладзі мяжуючых дзяржаў. Асноўныя задачы моладзевага праекта - садзейнічанне міжкультурнаму дыялогу, уцягванне моладзі ў творчасць, здаровы лад жыцця, заняткі спортам, перадача і прыняцце вопыту пакаленняў. Яго галоўным арганізатарам у гэтым годзе з'яўляецца БРСМ.

Курган Дружбы быў насыпаны ў 1959 годзе на мяжы трох рэспублік у гонар баявой садружнасці партызан Беларусі, Расіі і Латвіі. Зямля для яго ўзятая з магіл партызан і воінаў Чырвонай арміі, з месцаў гібелі Аляксандра Матросава, Клаўдзіі Назаравай, Леаніда Голікава, Марыі Парываевай і іншых герояў. Да кургана пракладзены тры алеі: з Беларусі - бярозавая, з Расіі - кляновая, з Латвіі - ліпавая. На вяршыні кургана расце дуб - сімвал непарушнай дружбы трох народаў. На трох гранітных плітах на трох мовах напісана: "Курган Дружбы узведзены на стыку межаў трох братэрскіх рэспублік у гонар баявой дружбы, змацаванай крывёю ў гады Вялікай Айчыннай вайны рускіх, беларускіх і латышскіх партызан. Адкрыты 3 ліпеня 1959 года".

Новости Беларуси (БЕЛТА)

Інтэрнэт-рэсурсы