Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
7 чэрвеня 2019

Лукашэнка патрабуе ад кіраўніцтва Віцебскай вобласці выразна бачыць стратэгію рэгіянальнага развіцця

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад кіраўніцтва Віцебскай вобласці выразна бачыць стратэгію рэгіянальнага развіцця. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння у час наведвання ААТ "Нафтан", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба вырашаць праблемы, бачыць стратэгію. Павінна быць пэўная стратэгія, прыкладна як вы спрабуеце або спрабавалі (ужо, можа, адышлі) выбудаваць стратэгію ў сельскай гаспадарцы: калі вы ведаеце, дзе пабудаваць комплекс на цэлы раён або на два, дзе нешта аб'яднаць, раз'яднаць і ў выніку атрымаць эфект не толькі ў вытворчасці, але і ў эканоміцы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў краіне створаны ўмовы для развіцця малога і сярэдняга бізнесу, і цяпер трэба думаць пра развіццё стратэгічных галін і прадпрыемстваў. "У свой час мы пачалі мадэрнізаваць дрэваапрацоўку, і ў вас нямала зрабілі, - прывёў ён прыклад. - Калі вы тут не працуеце на мадэрнізаваных прадпрыемствах, то гэта наогул дрэнна для вас, міністра і ўрада. Гэта стратэгічны напрамак, але гэта не ваша прыдуманая стратэгія. Некалі цераз калена я ўсіх прымусіў мадэрнізаваць дрэваапрацоўку. Крычалі, лямантавалі - сёння дрэваапрацоўка дае вынік у цэлым па краіне".

Аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна кіраўніку дзяржавы далажыў губернатар Віцебскай вобласці Мікалай Шарстнёў. Паводле яго слоў, стан спраў у вобласці стабільны, аднак паказчыкі маглі б быць вышэйшыя, калі б "Нафтан" быў больш загружаны і працаваў больш рэнтабельна. Многае ў рэгіёне залежыць менавіта ад гэтага прадпрыемства. "Як толькі прасаджваюцца нейкія пытанні на "Нафтане", вядома, сур'ёзна падаюць у цэлым аб'ёмы сацыяльна-эканамічнага развіцця", - заўважыў Мікалай Шарстнёў.

Разам з тым ён падкрэсліў, што апошнія гады Віцебская вобласць імкнецца адысці ад прамой залежнасці ад магутных прадпрыемстваў і нафтахімічнага комплексу ў цэлым. "Пастаянна залежаць ад іх стану не зусім правільна", - лічыць губернатар.

У сваю чаргу старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка акцэнтаваў увагу, што ў Віцебскай вобласці ёсць добрая база і структура прамысловасці. Аднак многія прадпрыемствы загружаны не поўнасцю і маюць патрэбу ў сыравіне. "Нарошчванне аб'ёмаў і зніжэнне затрат - важнейшая задача", - упэўнены ён.

На прадпрыемстве Прэзідэнту таксама далажылі аб развіцці нафтаперапрацоўчага завода. Затым ён азнаёміўся з сучаснымі метадамі кіравання вытворчасцю, наведаўшы на прадпрыемстве некалькі аб'ектаў.

Новости Беларуси (БЕЛТА)

Інтэрнэт-рэсурсы