Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Копысь
Копысь
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
17 ліпеня 2019

Мерапрыемствы "Славянскага базару" прайшлі ў спакойнай абстаноўцы - начальнік УУС

Ніякіх надзвычайных здарэнняў у дні Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" зарэгістравана не было, усе мерапрыемствы прайшлі ў спакойнай абстаноўцы. Пра гэта паведаміў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Грыб на брыфінгу, прысвечаным вынікам правядзення форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У дні фестывалю ў горадзе было затрымана больш за 40 бяспраўнікаш і 19 вадзіцеляў у стане алкагольнага ап'янення, што прыкладна ў два разы менш у параўнанні з леташнім форумам. Парушальнікі прыцягнутыя да ўстаноўленай законам адказнасці.

Былі два крадзяжы, якія раскрылі па гарачых слядах. Не абышлося без выпадкаў, калі людзі не разлічылі сіл, выпіўшы алкаголю. Міліцыянты стараліся ставіцца да іх лаяльна і дапамагалі дабрацца да дома, знайсці гасцініцу.

"Ніякіх надзвычайных здарэнняў падчас фестывалю не зарэгістравана, усё прайшло спакойна, - адзначыў Міхаіл Грыб. - Па нашых дадзеных, у Віцебск па безвізу на мерапрыемствы "Славянскага базару" прыехалі больш за 5 тыс. Чалавек. У дні фестывалю ва ўсіх РАУС горада дзяжурылі супрацоўнікі тэрытарыяльных падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі. Праца па рэгістрацыі замежных гасцей была наладжана дакладна, усё выконвалася аператыўна. Ад гасцей заўваг не паступіла".

Начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама падзякаваў калегам з рэгіёнаў Беларусі за зладжаную працу ў дні форуму. Некаторыя супрацоўнікі атрымалі граматы, падзякі і каштоўныя падарункі.

Новости Беларуси (БЕЛТА)

Інтэрнэт-рэсурсы