Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Год малой радзімы
Год малой радзімы
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
28 кастрычніка 2019

Недахоп фінансаў або ініцыятывы? Чаму развіццё Дзісны знаходзіцца пад строгім кантролем аблвыканкама

Ужо даволі працяглы час актывісты з Дзісны Міёрскага раёна б’юць у званы. Маўляў, горад прыходзіць у заняпад, старэюць і разбураюцца будынкі, якія маюць гістарычную каштоўнасць, у гарадку меньшае рабочых месцаў, моладзь з’язджае...

Сапраўды, самы маленькі горад Беларусі перажывае не лепшы час. Хоць і прызнаць, што Дзісна абдзелена ўвагай, таксама нельга. Па звестках, якія прывялі ў раёным Савеце дэпутатаў, на 1400 жыхароў тут прыпадае 29 арганізацый, устаноў, аддзяленняў і ўчасткаў, 12 прыватных арганізацый і 20 ІП. Патрабуюцца спецыялісты ў лясгас, цэх “Віцябчанкі”, лінейную вытворча-дыспетчарскую станцыю – усяго 18 вакансій.

Наогул, на строгім кантролі аблвыканкама знаходзіцца развіццё гэтага рэгіёна.

Па праграме добраўпарадкавання летась і сёлета праведзены ямкавыя рамонты сямі вуліц, новы асфальт пакладзены па вуліцы Тэльмана, адрамантаваны дзіцячы сад, паромная пераправа праз Заходнюю Дзвіну, у дагледжаным стане ўсе пахаванні часоў Вялікай Айчыннай, прыведзены ў парадак гарадскі парк, устаноўлены 30 кантэйнераў для раздзельнага збора смецця. Выкананы запланаваныя работы па рамонце жыллёвага фонду, мадэрнізацыі ўчастка цеплавых сетак. Для бальніцы сястрынскага догляду набыта машына хуткай медыцынскай дапамогі.

Яшчэ больш важкія інвестыцыі ў горад прадугледжаны на наступны год. У прыватнасці, запланавана будаўніцтва сістэмы водазабеспячэння і водаадвядзення для шматкватэрных дамоў па вуліцы Леніна, пасёлка ЛВДС, узвядзенне 9-кватэрнага дома, рамонт мясцовых службаў сацыяльнага накірунку, вызначэнне аб’ектаў для ўключэння ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Толькі сёння размова не пра тое, што дала і плануе даць дзісненцам дзяржава. Больш цікава, на што здатны самі жыхары горада, ці гатовы скарыстаць існуючыя прэферэнцыі для развіцця малога і сярэдняга бізнесу, аб’яднаць сілы і навесці парадак у сваім агульным доме. Адказ на гэта пытанне спадзявалася пачуць на семінары-трэнінгу на тэму “Удзел грамадскасці ў распрацоўцы стратэгіі ўстойлівага развіцця Міёрскага раёна”, які праводзілі ў Дзісне супрацоўнікі офіса па рэалізацыі праекта “Разам да грамадства і прыроды: умацаванне працэса развіцця ў Міёрскім раёне праз партнёрства мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”. Тое, што тэма хвалюе, было зразумела па колькасці тых, хто прыйшоў на вучобу, зала Цэнтра дзяцей і моладзі была поўная.

Прысутным прапанавалі вызначыць, што, на іх думку, паслужыць на карысць усім мясцовым жыхарам. Падзяліўшыся на рабочыя групы, дзісненцы называлі моцныя і слабыя бакі развіцця горада, што патрэбна, каб жыццё ў ім забурліла, у бюджэт пацяклі ручайкі паступленняў, якія б зноў былі ўкладзены ў развіццё. Прапаноў, атрыманых падчас мазгавога штурму, аказалася больш за дзясятак.

Сярод бліжэйшых задач адзначалі неабходнасць рамонту будынка былога казначэйства, наданне мясцоваму музею статусу дзяржаўнага, магчымасць заснавання ў Дзісне фестывалю, аднаўлення кансервавага завода.

Але дзе ўзяць грошы на іх рэалізацыю?

Дзе іх знайсці, і мелі мэту навучыць прысутных супрацоўнікі офіса. Большасць была недасведчанай у тым, на якіх пляцоўках трэба шукаць інфармацыю пра аб’яўленыя праграмы падтрымкі беларускіх рэгіёнаў, як пішуцца праекты, даказваецца іх перавага і ўстойлівасць перад іншымі, выйграюцца гранты.

-- Нас гэтаму не вучылі, -- сказала мая суседка па аўдыторыі. – Ідучы сюды, мелі надзею атрымаць частку ад агульнага бюджэту праекта.

Так думала не толькі яна.

Дзісненцы прасілі грошы на ачыстку брукаванкі, якая зарасла травой, на азеляненне і кветкі, гаспадыня аграсядзібы скардзілася, што смеццем зарастае мясцовая славутасць -- 100-гадовы мост.

З нагоды гэтых просьбаў-прэтэнзій хацелася сказаць адно: Дзісна мае вопыт кансалідацыі сіл і сродкаў. Змаглі ж сабрацца разам і навесці да свята горада парадак у гарадскім парку. Лічаце, што трэба зрабіць больш, –працягвайце. Каб прыбраць горад, пасадзіць кветкі, грошы ў дзяржавы ці міжнародных фондаў прасіць сорамна.

Абышлася, напрыклад, без іх мясцовая прадпрымальніца Наталля Астроўская, якая адкрыла ў Дзісне кафэ. Узяла ў спажывецкага таварыства ў арэнду памяшканне, разам з мужам аформіла яго інтэр’ер. І якім запатрабаваным яно аказалася ў людзей!

Ці другі прыклад. Не адзін год працуе прадпрымальнік Эдуард Цярэшка. Ён пачаў сваю справу на першай хвалі перабудовы, даў работу не аднаму дзясятку дзісненцаў. А да гэтага рэалізаваўся яшчэ ў ваенна-патрыятычным выхаванні, ушанаванні памяці тых, хто паклаў жыцці за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Не супакойваецца ў пошуку імёнаў тых, хто да гэтага часу застаецца безыменным.

-- Заканадаўства цяпер настолькі лаяльнае для бізнесу, што не карыстаецца гэтай магчымасцю толькі лянівы, -- сказаў Эдуард Казіміравіч.

– Хочаш стрыгчы, нарыхтоўваць дровы, пячы хлеб – калі ласка. Напішы заяву і працуй. Дзісна ў гэтым плане некранутае поле.

Час размоў ды чаканняў даўно кануў у Лету. Калі хочам жыць лепш, трэба самому клапаціцца пра гэта.

Як бачым, нягледзячы на рознагалоссе, у дзісненцаў багата слушных ідэй, рэалізаваць многія з якіх пры дапамозе супрацоўнікаў праектнага офіса яны могуць самі.

Што тычыцца завода, па якім настальгуе пэўная частка мясцовага насельніцтва, пытанне гэта патрабуе глыбокага вывучэння і абгрунтавання эканамічнай мэтазгоднасці. Начальнік сектара кансервавай галіны, кіравання тытунёвай, цукровай і кансервавай галіны “Белдзяржхарчпрама” Алена Андрэева ў рэспубліканскіх СМІ прааналізавала выпуск садавінагародніных кансерваў у краіне. Па яе ацэнцы магутнасці заводаў дазваляюць выпускаць каля 650 мільёнаў умоўных бляшанак (муб) прадукцыі ў год пры разліковай патрэбе ў іх на ўнутраным рынку 575 муб. У 2018 іх было выпушчана 500 муб, плюс 8% да папярэдняга года, адпаведна на кожнага жыхара амаль па 21 кг. Паліцы магазінаў застаўлены рознымі кансервамі, а пакупнік не задаволены – шукае больш сучасны тавар – свежую моркву, капусту, салянку з тэрмінам захоўвання 3 – 5 сутак. Таму завод можна пабудаваць і адразу сутыкнуцца з праблемай рэалізацыі прадукцыі.

Падалося, такія сустрэчы з насельніцтвам маюць карысць у плане асветніцтва, абуджаюць ініцыятыву, вучаць будаваць рэальныя планы і рэалізоўваць іх. Даюць, як прынята гаварыць у такіх выпадках, вуду. Застаецца навучыцца яе закідваць і лавіць рыбу.

"Витебские вести".

Інтэрнэт-рэсурсы