Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Выбары 2019
Выбары 2019
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
11 верасня 2019

Сельскі гольф, дранікі на калодзе і конкурс караваеў - «Уладар сяла» пройдзе ў Полацкім раёне

Віцебскі абласны этап сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла" адбудзецца 13 верасня ў вёсцы Фарынава Полацкага раёна. За званне лепшай пазмагаюцца 20 маладых сем'яў, паведаміла першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ Ганна Сярко.

"Уладар сяла" традыцыйна адкрыецца візітнымі карткамі ўдзельнікаў. Ім трэба будзе расказаць пра сям'ю, традыцыі, хобі, адпачынак. Журы таксама ацэніць выставу дасягненняў канкурсантаў. Займальнай часткай праекта стане "Сялянская эстафета", падчас якой мужу трэба будзе перавезці на тачцы жонку. Маладыя сем'і таксама згуляюць у "сельскі гольф": будуць забіваць бульбу ў лузу пры дапамозе хакейнай клюшкі. Кіраўніку сямейства трэба будзе па ўзрастанні памеру развесіць вопратку, а жонцы - забіць малатком у брус цвікі. Канкурсанты ў якасці хатняга задання падрыхтавалі відэаролікі аб сваіх падворках, лепшы з якіх вызначаць у інтэрнэт-галасаванні. Акрамя таго, кожная сям'я павінна будзе спячы дранікі на калодзе і прыгожа іх падаць. Чакае ўдзельнікаў конкурс караваяў і выраб з нарыхтовак розных прадметаў побыту з іх наступным упрыгожваннем.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Віцебскі аблвыканкам, Полацкі райвыканкам, Віцебскі абласны камітэт ГА "БРСМ", абласное аб'яднанне прафсаюзаў, РГА "Белая Русь", ГА "Беларускі фонд міру" і Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа.

"Уладар сяла" стартаваў у 2007 годзе ў Глыбоцкім раёне і адразу прыцягнуў увагу грамадскасці. У 2008 годзе праект выйшаў на рэспубліканскі ўзровень. З тых часоў ён штогод аб'ядноўвае сотні маладых сем'яў (муж і жонка ва ўзросце не старэй 31 года, іх дзеці), якія пражываюць у сельскай мясцовасці не менш за 3 гады і працуюць на сяле.

Інтэрнэт-рэсурсы