Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
15 ліпеня 2019

У Віцебскай вобласці расце сярод фізічных асоб папулярнасць электронных сэрвісаў МНС

У Віцебскай вобласці колькасць грамадзян, якія ўзаемадзейнічаюць з падатковымі органамі з дапамогай электроннага сэрвісу "Асабісты кабінет", вырасла за год амаль у 1,5 разы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе абласной падатковай інспекцыі.

Па дадзеных на пачатак ліпеня 2019 года, больш за 92 тыс. фізічных асоб падлучаныя да асабістага кабінета плацельшчыка, тады як год назад з дапамогай гэтага сэрвісу ўзаемадзейнічалі з падаткавікамі каля 65 тыс. жыхароў вобласці. Аб росце папулярнасці электронных сэрвісаў кажа і такі факт: у 2019 годзе амаль 1,1 тыс. плацельшчыкаў прадставілі падатковыя дэкларацыі па падаходнаму падатку ў электронным выглядзе, скарыстаўшыся магчымасцямі сэрвісу "Асабісты кабінет", а гэта каля 40% ад агульнай колькасці тых, хто прадставіў справаздачу аб даходах за 2018 год.

Таксама ўзаемадзейнічаюць з падатковымі органамі ў электронным выглядзе больш за 26 тыс. суб'ектаў гаспадарання, або каля 80%. Дзякуючы электронным сэрвісам атрымоўваецца не толькі забяспечваць плацельшчыкам камфортныя ўмовы выканання падатковых абавязацельстваў, але і павышаць якасць падатковага адміністравання, падкрэслілі ў прэс-службе.

Наладжваючы партнёрскія адносіны з падаткаплацельшчыкамі, падатковыя органы надаюць вялікую ўвагу развіццю новых фарматаў узаемадзеяння, у тым ліку стварэнню цэнтраў абслугоўвання плацельшчыкаў. Сёння ў Віцебскай вобласці дзейнічаюць тры такіх цэнтра - у Віцебску, Аршанскім і Віцебскім раёнах. ЦАПы аказваюць больш за 60 відаў паслуг. Сярэдні час абслугоўвання аднаго кліента не перавышае пяці хвілін. Да канца года плануецца адкрыць яшчэ два цэнтры на базе інспекцый па Першамайскім і Чыгуначным раёнах абласнога цэнтра.

Усяго за студзень-чэрвень 2019 года ў кансалідаваны бюджэт Віцебскай вобласці паступіла амаль Br780 млн, у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт Br93,6 млн, у мясцовую казну - больш за Br680 млн. Асноўнымі даходнымі крыніцамі бюджэту вобласці з'яўляюцца падаходны падатак, удзельная вага якога ў паступленнях склала 32%, а таксама акцызы (16,7%), падаткі на прыбытак (9,3%), нерухомасць (7%), ПДВ (6%).

Новости Беларуси (БЕЛТА)

Інтэрнэт-рэсурсы