Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
11 ліпеня 2019

Віцебская і Курская вобласці падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве на VI Форуме рэгіёнаў

Пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве плануюць падпісаць Віцебскі аблвыканкам і адміністрацыя Курскай вобласці на VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.

У склад дэлегацыі Віцебскай вобласці, якую ўзначаліць старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, увойдуць кіраўнікі прадстаўнічых і выканаўчых органаў улады, устаноў адукацыі і культуры, прадпрыемстваў і арганізацый.

Курская вобласць стане 25 суб'ектам Расійскай Федэрацыі, з якімі паўночны беларускі рэгіён развівае ўзаемадзеянне на дагаворнай аснове. Такі падыход дае магчымасць у поўнай меры рэалізаваць патэнцыял супрацоўніцтва, служыць добрай падмогай для арганізацыі дзелавых візітаў прамыслоўцаў у расійскія рэгіёны, развіццю кантактаў у гуманітарнай сферы.

Акрамя ўмацавання міжрэгіянальных сувязей дэлегацыя Віцебскай вобласці плануе ўдзяліць асаблівую ўвагу пытанням узаемадзеяння бізнес-колаў, а таксама актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Пры падрыхтоўцы да форуму прадпрыемствы і арганізацыі прапрацавалі і плануюць заключыць больш за 30 кантрактаў на агульную суму амаль $46 млн. Выкарыстоўваючы магчымасці, якія прадастаўляе Форум рэгіёнаў, разлічваюць абзавесціся новымі партнёрамі і пашырыць сваю прысутнасць на расійскім рынку прадпрыемствы харчовай прамысловасці, што ўваходзяць у дзяржаўнае аб'яднанне "Віцебскі канцэрн "Мяса-малочныя прадукты", а таксама ААТ "Полацк-Шкловалакно", СТАА "Белвест", РУВГП "Аршанскі льнокамбінат", УП "Палімерканструкцыя", ААТ "Обальскі керамічны завод", КУВП "Віцябчанка" і іншыя віцебскія вытворцы.

Форум рэгіёнаў пройдзе 16-18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу. Традыцыйна яго цэнтральным мерапрыемствам стане пленарнае пасяджэнне, у якім запланаваны ўдзел прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. У гэтым годзе яго тэмай стануць міжрэгіянальныя сувязі як аснова фарміравання адзінай культурнай і гуманітарнай прасторы Беларусі і Расіі.

Новости Беларуси (БЕЛТА)

Інтэрнэт-рэсурсы