Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 ліпеня 2020

Алкаголь - падступны вораг чалавека

Штогод на дарогах краіны па віне нецвярозых вадзіцеляў адбываецца вялікая колькасць дарожна-транспартных здарэнняў. Заўчасна абрываюцца дзясяткі чалавечых жыццяў.

За студзень-чэрвень 2020 года Віцебскай вобласці па віне такіх кіроўцаў здзейснена 166 ДТЗ, у іх 45 чалавек загінулі і 175 атрымалі раненні.

На жаль, у гэтай сітуацыі не з'яўляюцца выключэннем і пешаходы. Чалавек ў стане ап'янення губляе арыентаванне ў прасторы, выходзіць на праезную частку або яшчэ горш застаецца ляжаць на ёй. Алкаголь прымушае пешаходаў забываць аб самім простым - «інстынкце самазахавання».

На Віцебшчыне 12 аварый адбылося менавіта па віне нецвярозых пешаходаў. У момант наезду аўтамабілем яны так і не зразумелі, што з імі адбылося. Алкаголь аказаўся мацней здаровага сэнсу. А кіроўцу прыйшлося жыць далей з тым, што не па сваёй віне ён перапыніў чыёсцi жыццё.

ДАІ заклікае грамадзян, якія ўбачылі п'яных за рулём або на праезнай частцы, неадкладна паведамляць пра гэта па тэлефоне 102.

Інтэрнэт-рэсурсы