Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Лядовая арэна
Лядовая арэна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 сакавіка 2020

«Аршанская газета» стала пераможцай конкурсу Беларускай гандлёва-прамысловай палаты

Падведзены вынікі конкурсу Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сярод прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі - «Развіццё экспартнага патэнцыялу Беларусі» па выніках 2019 года. «Аршанская газета» ў другі раз стала пераможцам у сваёй намінацыі.

У Мінску ў галоўным офісе БелГПП адбылася цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў і пераможцаў. Конкурс праводзіўся ў трэці раз. Пра яго папулярнасць сведчыць тое, што было пададзена больш за 320 журналісцкіх матэрыялаў ад аўтараў і аўтарскіх калектываў як рэспубліканскіх, так і рэгіянальных СМІ. Удзельнікі прадставілі на разгляд журы конкурсу працы аб экспартным патэнцыяле Рэспублікі Беларусь; аб знешнеэканамічнай дзейнасці беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку аб праблемных пытаннях у гэтай сферы, спосабах іх вырашэння; праектах, паслугах і мерапрыемствах БелГПП.

Крыніца: http://www.orshanka.by

Фота прадастаўлена БелГПП.

Інтэрнэт-рэсурсы