Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Копысь
Копысь
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 чэрвеня 2019

Два аршанскіх прадпрыемствы адзначылі на рэспубліканскім конкурсе «Лепшы экспарцёр 2018 года».

У намінацыі «Лясная гаспадарка і лесанарыхтоўчая прамысловасць» перамогу атрымала дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Аршанскі лясгас».

Заахвочвальным дыпломам у намінацыі «Арганізацыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў сферы вытворчасці тавараў" ўзнагароджана сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Манул Гидравликс Мануфактурынг Бел».

Арганізатарам конкурсу традыцыйна выступіла Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з міністэрствамі архітэктуры і будаўніцтва, аховы здароўя, замежных спраў, лясной гаспадаркі, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, транспарту і камунікацый, эканомікі, Дзяржкамваенпрама, канцэрнамі «Белдзяржхарчпрам», «Беллеспаперапрам», «Белнафтахім », шэрагам іншых дзяржаўных органаў, арганізацый і бізнес-саюзаў.

Інтэрнэт-рэсурсы