Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Орша з вышыні
Орша з вышыні
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30 ліпеня 2020

Гарадскі Палац культуры «Орша» адкрылі пасля рэканструкцыі

Учора гарадскі Палац культуры «Орша» ўрачыста адкрылі пасля маштабнай рэканструкцыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар, старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, яго намеснік Уладзімір Пенiн, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іна Крачак і Віталь Васюкоў, прадстаўнікі мясцовай ўлады.

Мінулай восенню ГДК «Орша» зачынілі на рэканструкцыю, прадугледжаную Указам № 506 «Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці». За 10 месяцаў ўстанова культуры змянілася звонку і ўнутры. дДля ганаровых гасцей правялі экскурсію па Палацу: паказалі швейную майстэрню, канферэнц-залу, цыркавую рэпетыцыйную залу, кабінеты, у якіх займаюцца ўдзельнікі калектываў.

Пасля экскурсіі ганаровых гасцей і жыхароў Оршы запрасілі ў вялікую залу на першы канцэрт на абноўленай сцэне. Сімвалічна назва канцэрта - «Шлях да поспеху. Туды, дзе запальваюць зоркі». Гэты шлях артысты пачалі пры падтрымцы поўнай глядзельнай залы.

Марына Сямашка.
Фота аўтара і Анастасіі Турок.

Інтэрнэт-рэсурсы