Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Лядовая арэна
Лядовая арэна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 мая 2020

На Аршаншчыне завяршаецца вясновы прызыў

У гэтым сезоне на тэрміновую ваенную службу будуць прызваны каля 100 маладых людзей, на службу ў рэзерве - 3 чалавекі.

- Асноўны этап адпраўкі прызыўнікоў да месцаў праходжання службы пачаўся з 11 мая і працягнецца да канца месяца , - пракаментаваў начальнік аддзела прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Аршанскага і Дубровенскага раёнаў падпалкоўнік Мікалай Печанькоў. - Новаму папаўненню трэба будзе служыць у сілах спецыяльных аперацый, органах пагранiчнай службы, ўнутраных войсках МУС і непасрэдна ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Вясновы заклік гэтага года нічым не адрозніваецца ад папярэдніх і праходзіць без асаблівасцяў і змен. Па-ранейшаму ў нашым рэгіёне ёсць маладыя людзі, якія сур'ёзна і адказна падыходзяць да вайсковай службы, але не абыходзіцца і без ухілістаў.

Прадстаўнікі ваенкамата рэгулярна нагадваюць аршанцам аб наступствах ўхілення ад службы ў арміі.

За ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу прадугледжаны штраф ці арышт, а таксама абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў. Калі ж чалавек наўмысна прычыніў сабе цялеснае пашкоджанне, сімуляваў захворванне ці падрабіў дакументы, то можна атрымаць і да 5 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі.

Успомнім і пра перавагі, якія дае праходжанне тэрміновай службы маладым людзям. У першую чаргу, гэта атрыманне новых ведаў, вопыту і воінскай спецыяльнасці, магчымасць звязаць далейшае жыццё з ваеннай справай, а таксама залічэнне тэрміновай службы ў страхавой стаж, магчымасць вяртання ў арганізацыю або на прадпрыемства, дзе працаваў да прызыву, ільготы пры паступленні ва ўстановы адукацыі, атрыманні інтэрнату і іншыя.

Крыніца: orshanka.by

Інтэрнэт-рэсурсы