Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 чэрвеня 2019

На ільнокамбінаце правялі конкурс прафмайстэрства сярод моладзі

Маладыя, актыўныя, мэтанакіраваныя - такія яны, прадзільшчыкі фабрыкі № 3 РУВГП «Аршанскі льнокамбінат» Вікторыя Старавойтава і Анастасія Даўжонак. У гэтым годзе дзяўчаты сталі прызёрамі традыцыйнага конкурсу прафесійнага майстэрства сярод працоўнай моладзі прадпрыемства. Штогод яго арганізуюць савет моладзі льнокамбіната сумесна з раённай грамадскай арганізацыяй «Белая Русь», аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.

Конкурс прафесійнага майстэрства сярод працоўнай моладзі праводзіцца на ільнокамбінаце па асноўных прафесіях: «Прадзільшчык», «Аператар матальнага абсталявання», «Швачка». Сёлета сярод прадзільшчыкаў фабрыкі № 2 пераможцай стала Наталля Манышава, прызёрамі - Святлана Сталярова і Наталля Шумская, на фабрыцы № 3 перамога ў Дар'і Шахоўская, а прызавыя месцы дасталіся Анастасіі Даўжонак і Вікторыі Старавойтавай. А вось сярод аператараў матальнага абсталявання пераможца - Ірына Міхайлава, прызёры - Анастасія Каржыцкая і Ангеліна Пашкевіч.

Інтэрнэт-рэсурсы