Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 лістапада 2019

Наваселле на пошце па вул. Флёрова ў Оршы: што змянілася?

Яно пераехала ў больш прасторнае памяшканне таго ж будынка, дзе знаходзілася раней. Толькі цяпер уваход на пошту не з боку вуліцы, а з двара.

Аддзяленне паштовай сувязі №9 абслугоўвае каля 17 тысяч чалавек, якія пражываюць у мікрараёнах № 2, 3, 4, 5. У новым памяшканні зроблены рамонт, цалкам заменена мэбля, устаноўлена неабходнае абсталяванне. Ёсць зараз і асобнае акно для абмену пасылкамі і бандэролямі, для супрацоўнікаў аддзялення – абсталяваны пакой прыёму ежы, працоўныя месцы паштальёна.

У найбліжэйшы час у аддзяленні будзе ўкаранёна сістэма электроннай чаргі, што дазволіць больш якасна абслугоўваць кліентаў.

У рамках комплекснага плана развіцця рэгіёну Аршанскі РУПС праводзіць паэтапнае абнаўленне сваіх аб'ектаў. У гэтым годзе, напрыклад, адрамантавалі АПС № 12 па вуліцы Міра, бліжэй да новага годзе адкрыецца пасля істотных абнаўленняў і АПС № 2 па праспекце Тэкстыльшчыкаў.

Інтэрнэт-рэсурсы