Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Орша з вышыні
Орша з вышыні
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 мая 2020

Новы музей Заслонава ў Оршы пабудуюць на ранейшым месцы. Як ён будзе выглядаць?

На гэтым тыдні ў Аршанскім райвыканкаме прайшлі грамадскія абмеркаванні па архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі аб'екта «Будынак Мемарыяльнага музея Героя Савецкага Саюза К. С. Заслонава».

Яго плануюць пабудаваць на ранейшым месцы, па вуліцы Малакова. Пра гэта распавёў дырэктар дзяржаўнага ўнітарнага праектнага прадпрыемства «Праектна-будаўнічы цэнтр» Валянцін Ткачоў.

Будынак будзе двухпавярховым, аздоблены керамагранітам, а ўваходная група - каланадай. Другая яе частка - калонамі рознай вышыні. Прычым кожная 4-я калона мае усечаны выгляд, як сімвал таго, што кожны чацвёрты жыхар Беларусі загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У адным з залаў плануецца размясціць экспазіцыю, прысвечаную вязням канцлагераў. На першым паверсе музея будуць кабінеты персаналу, фондасховішчы, гардэроб, санвузлы, другі зоймуць экспазіцыі.

Крыніца: orshanka.by

Інтэрнэт-рэсурсы