Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Лядовая арэна
Лядовая арэна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 мая 2020

Новыя кацельні і сонечныя калектары. Аршанскія цепласеткі рыхтуюцца да зімы

Аршанскія цепласеткі пачалі падрыхтоўку да новага асенне-зімовага перыяду. Прадпрыемству неабходна падрыхтаваць 51 кацельню, 9 грамадскіх лазняў, 11 цэнтральных цеплавых пунктаў, якія знаходзяцца не толькі у горадзе, але і на тэрыторыі ўсяго раёна.

- Для таго, каб укласціся ў двухтыднёвы перыяд адключэння гарачай вады, выканаць своечасова гідраўлічныя выпрабаванні, адрамантаваць цеплаэнергетычнае абсталяванне і цепласеткі, нашы спецыялісты працуюць звышурочна, а таксама ў выхадныя дні, - распавёў журналісту «Аршанскай газеты» дырэктар Аршанскіх цепласетак Пётр Гішкелюк.

Ужо мадэрнізаваны цеплатрасы ў населеным пункце Роскі Сялец і па вуліцы Марата ў Оршы. Часткова мадэрнізавана цеплатраса па вуліцы Магілёўскай, зроблены прафілактычны рамонт і абслугоўванне цэнтральных цеплавых пунктаў па вул. Воз-ан-Улен, Магілёўскай. Зараз вядуцца работы на ТЦП па вул. Леніна і Чарнышэўскага. Вядзецца праца па замене старога абсталявання. У Забалаці, Якаўлевічах, Смальянах, а таксама мясцовай школе ўстаноўлены новыя катлы, якія працуюць на мясцовых відах паліва. Пачаты будаўніча-мантажныя работы па ўстаноўцы новага катла з механічнай падачай паліва ў Бабінічах. У бліжэйшы час падобныя агрэгаты Аршанскія цепласеткі плануюць устанавіць на кацельнях у Абухава і Заслонаўка. Кацёл на пелетах з'явіцца ў Юрцаўскай школе, а сонечныя калектары - у дзіцячых садках №6, 9 і на жылым доме па вуліцы Марата, 135 Г.

Крыніца: orshanka.by

Інтэрнэт-рэсурсы