Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

2018
2018
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 чэрвеня 2019

Першы фестываль ільну ў Оршы сабраў гасцей

У горадзе на Дняпры з'явілася брэндавае свята - фестываль ільну. Ён упершыню прайшоў у нядзелю і сабраў шмат гасцей.

Пачаўся ён з касцюмаванага шэсця «Ільняная веліч». Яго ўдзельнікі - працаўнікі тэкстыльных прадпрыемстваў горада: льнокамбіната, фабрыкі "Світанак", прадпрыемства "Нітка", а таксама навучэнцы ліцэя лёгкай прамысловасці, калектыў Арэхаўскага льнозавода, творчыя калектывы рэгіёну.

Асаблівая цікавасць на свяце - да выставы сельскагаспадарчай тэхнікі.

На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы адбылося ўрачыстае адкрыццё свята.

Лепшыя работнікі галіны былі адзначаны Ганаровымі граматамі і падзякамі. Пасля адбыўся паказ мод "Льняное дэфіле" і святочны канцэрт. Таксама працавала выстава-кірмаш прадпрыемстваў, майстроў народнай творчасці.

Завяршыўся фестываль маляўнічым салютам у вячэрнім небе над Оршай.


Інтэрнэт-рэсурсы