Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Год малой радзімы
Год малой радзімы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
24 ліпеня 2020

У Аршанскім раёне адбылося абласное свята «Зажынкі»

На полi сельгаспрадпрыемства «Задняпроўскі» адбылося абласное свята «Зажынкі». Яно дало старт уборачнай кампаніі на Віцебшчыне.

У абрадавым народным свяце прынялі ўдзел: старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарстнёў , памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, а таксама кіраўнікі раёнаў, Віцебскага канцэрна «Мяса-малочныя прадукты», аграпрамысловых аб'яднанняў, сельгасарганізацый Аршанскага раёна.

- За апошнія гады такога высокага ўраджаю ў Віцебскай вобласці не было, трэба ўсё прыбраць да апошняга зярнятка, - заявіў падчас народнага абраду «Зажынкі» старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў.

Ён запэўніў, што хлеб у поле ёсць, працу селяніна ў гэтым годзе надвор'е не сапсавала.

- За апошнія гады такога ўраджаю, напэўна, не было. Мы павінны мабілізавацца, каб сабраць усё да зярнятка. Трэба зрабіць вялікі задзел на наступны год, бо да такога ўраджаю ішлі не адзін год. Зробім усё магчымае і немагчымае, каб хлеб прыбраць своечасова і якасна, а затым лепшых працаўнікоў ушаноўваць на абласных «Дажынках» у Віцебску, - адзначыў Мікалай Шарстнёў.

Анастасія Турок.
Фота аўтара.

Інтэрнэт-рэсурсы