Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Копысь
Копысь
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 верасня 2019

У Аршанскім раёне да канца года плануюць запусціць буйны малочна-таварны комплекс

Каля вёскі Чорнае Аршанскага раёна да канца бягучага года плануюць увесці ў эксплуатацыю буйны малочна-таварны комплекс "Купалінка".

"Купалінка" ўключае ў сябе тры кароўнікі, малочна-даільны блок, адміністрацыйны корпус, сянажныя траншэі. Нядаўна спецыялісты шведскай кампаніі DeLaval змантавалі сучаснае абсталяванне даільнай залы тыпу "Карусель" на 60 месцаў. Устаноўка мае высокую прадукцыйнасць і будзе разлічана на 2 тыс. кароў у суткі. Таксама тут з'явіцца скраперная сістэма ачысткі кароўніка. На сучасным комплексе будуць утрымлівацца 1, 8 тыс. галоў дойнага статка і каля 2, 3 тыс. цялушак, маладняку.

Будаўніцтва комплексу рэалізуецца па ўказе №506 "Аб развіцці Аршанскага раёна". Пасля запуску на "Купалінцы" будуць працаваць каля 70 жыхароў найбліжэйшых вёсак. Малочна-таварны комплекс разлічаны на атрыманне больш за 20 тыс. т малака ў год.

Па матэрыялах БЕЛТА

Інтэрнэт-рэсурсы