Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Копысь
Копысь
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 красавіка 2019

У Аршанскім раёне дадзены старт пасяўной кампаніі

Адной з першых выйшла ў поле тэхніка філіяла “СГЦ “Задняпроўскі” ААТ “Аршанскі КХП”. Усяго ў вясенне-палявых работах задзейнічана 64 адзінкі тэхнікі, шэсць з іх – гэта сеялкі.

Сёлета зерневы клін “Задняпроўскага” складае 6299 гектараў, 2171 га прыходзіцца на раннія яравыя зерневыя культуры. З імі плануюць справіцца за тыдзень. Штодзень аграрыі прадпрыемства сеюць прыкладна па 200-250 гектараў.

Адначасова з сяўбой вядуцца і іншыя сельскагаспадарчыя работы: унясенне мінеральных і арганічных угнаенняў, падкормка азімых і шматгадовых траў, азімага рапса, падрыхтоўка глебы. Што тычыцца апошняга, то пяць адзінак тэхнікі ў кругласутачным рэжыме апрацоўваюць палеткі.

Гарачае харчаванне і рамонт тэхнікі адразу ў полі, ахова працы, стымуляванне працаўнікоў, занятых у вясенне-палявых работах – гэтыя і іншыя важныя рэчы ў гаспадарцы забяспечаны. Зараз усё залежыць ад аграрыяў, якія закладваюць сёлетні ўраджай.

Інтэрнэт-рэсурсы