Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Год малой радзімы
Год малой радзімы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
6 жніўня 2020

У Аршанскім раёне з'явіўся першы экіпаж тысячнікаў на ўборцы збожжа

«Прымайце першую тысячную зорку», - усміхаючыся, кажа старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачанка і моцна цісне руку спачатку Аляксандру Андрэевічу, затым Андрэю Сцяпанавічу Камаровым. Сямейны экіпаж камбайна філіяла СГЦ «Задняпроўскі» ААТ «Аршанскі КХП» Аршанскага сельскагаспадарчага аб'яднання першым у раёне перасягнуў тысячны рубеж па намалоце збожжа.

Прама ў полi бацьку і сына сёння павіншавалі з перамогай старшыня райвыканкама, кіраўніцтва раённага аб'яднання прафсаюзаў работнікаў АПК, сельгас- і галаўной арганізацыі, у якой працуюць хлебаробы.

Андрэю Сцяпанавічу Камарову - 72. Працоўны стаж больш за 40 гадоў, 30 з іх - у сельскай гаспадарцы. За плячыма багаты вопыт працы на зямлі. На рахунку не адна ўборачная кампанія. У гэтым годзе Андрэй Сцяпанавіч вырашыў дапамагчы сыну ў гарачую пару.

- А чаму б і не, - бадзёра кажа мужчына. - На пенсіі нешта засумаваў, сілы і жаданне ёсць. Рукі так і просяць працы. Ды і як сыну не дапамагчы ў гэтую гарачую пару?

Аляксандр дадае:

- Бацька памочнік ого-го! Побач з ім адчуваю сябе нашмат больш упэўнена. Ён жа мяне з маленства вывучаў працаваць на зямлі, любіць матухну-зямлю.

Анастасія Турок.
Фота аўтара.

Інтэрнэт-рэсурсы