Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Лядовая арэна
Лядовая арэна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
18 ліпеня 2019

У Оршы адбыўся кірмаш інавацыйных распрацовак у сельскай гаспадарцы

Па ініцыятыве дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і ГУ «БелІСА» у Оршы адбыўся кірмаш інавацыйных распрацовак у сельскай гаспадарцы.

Больш за 20-і навукова-даследчых, навукова-практычных і адукацыйных устаноў і арганізацый прадставілі экспазіцыі і прэзентацыі па тэмах: «Жывёлагадоўчы комплекс», «Ветэрынарыя», «Харчовая прамысловасць», «Аграхімія», «Раслінаводства і грыбаводства», «Экалогія» , «Механізаванне», «Інфармацыйныя тэхналогіі».

У працы кірмашу прынялі ўдзел Інстытут прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага, Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія, Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Удзельнікі кірмашу азнаёміліся з усімі прадстаўленымі навінкамі, змаглі таксама атрымаць прафесійныя кансультацыі спецыялістаў і вычарпальныя адказы на пытанні, якія іх цікавілі.

Інтэрнэт-рэсурсы