Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Год малой радзімы
Год малой радзімы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
24 ліпеня 2020

У Оршы медработнікам уручылі ўзнагароды за працу з пацыентамі з каранавірусам

У дзіцячай школе мастацтваў № 1 ушаноўвалі медработнікаў, якія некалькі месяцаў змагаліся на Аршаншчыне з пандэміяй COVID-19. На перадавой апынуліся не толькі ўрачы-інфекцыяністы і ўрачы агульнай практыкі, але і хірургі, тэрапеўты, анестэзіёлагі-рэаніматолагі, гінеколагі, а таксама фельчары і вадзіцелі хуткай дапамогі, медсёстры і санітаркі. Усе яны з'ядналіся ў адну вялікую каманду, каб ратаваць жыцці людзей. Рызыкавалі, суткамі праводзілі ў бруднай зоне і не бачылі родных, працавалі па некалькі змен запар.

Інтэрнэт-рэсурсы