Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

2018
2018
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 верасня 2019

У Высокім адкрылі станцыю абезжалезвання вады

Філіял «Оршаводаканал» УП «Віцебскаблводаканал» праводзіць работы па развіцці сістэмы водазабеспячэння населеных пунктаў Аршанскага раёна і паляпшэнню якасці пітной вады.

У жніўні 2019 г. уведзены ў эксплуатацыю станцыі абезжалезвання ў аг. Смальяны і п. Высокае. Ідзе будаўніцтва станцый абезжалезвання ў вёсках Міцькаўшчына, Браздэтчына, Печышча, Новае Хараброва, Заполле, Пішчалава, Паркавая, Белева. Сеткі водазабеспячэння будуюцца ў населеных пунктах Высокае, Стар, Казловічы-1, Цытрыны, Ліпкі. Гэтыя аб'екты ўвядуць у эксплуатацыю ўжо сёлета.

На станцыі абезжалезвання ў п. Высокае ўстаноўлена сучаснае помпавае і фільтруючае абсталяванне, якое працуе ў аўтаматычным рэжыме, а таксама два рэзервуара чыстай вады аб'ёмам 100 кубічных метраў кожны.

Інтэрнэт-рэсурсы