Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Орша з вышыні
Орша з вышыні
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 мая 2020

Увага - дзеці!

У мэтах папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і ў сувязі з заканчэннем навучальнага года з 25 мая па 5 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага - дзеці!». Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў.

ДАІ нагадвае кіроўцам, што ў мэтах папярэджання траўматызму непаўналетніх у дні правядзення спецмерапрыемстваў рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (п.166.9 ПДР Рэспублікі Беларусь).

У ходзе мерапрыемства супрацоўнікі ДАІ правядуць як прафілактычныя, так і рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.

29 мая пад аднайменнай назвай на тэрыторыі Аршанскага рэгіёна пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

Паважаныя бацькі, пастаянна кантралюйце месцазнаходжанне сваіх дзяцей. Не пакідайце іх без нагляду і сачыце, каб хлопцы не гулялі паблізу праезнай часткі. Растлумачце ім як неабходна сябе паводзіць у небяспечнай сітуацыі. Нагадвайце маленькім удзельнікам дарожнага руху правілы бяспечных паводзін на вуліцы, сачыце за тым, каб дзеці іх выконвалі. Не дазваляйце дзіцяці да 14 гадоў выязджаць на веласіпедзе на дарогу агульнага карыстання. Захоўваеце ключы ад асабістага транспарту ў месцах, недаступных дзецям. Будзьце прыкладам у захаванні правіл. Памятаеце, штодзённы напамін пра бяспеку ахавае вашых дзяцей ад бяды на дарозе.

Аб правілах бяспечных паводзін у дварах дзецям варта нагадаць асобна. Неабходна выпрацаваць у іх пэўны алгарытм паводзін. Бардзюр - гэта край і пачатак небяспечнай зоны. У яго варта спыніцца і паглядзець па баках, нiбы дзіця не перасоўвалася: крокам, бегам, на самакаце, ровары або роліках. Перасякаць нават дваровы праезд можна, толькі пераканаўшыся, што машыны не набліжаюцца або вадзіцелі паспелі спыніцца. Бо малога, які раптоўна выбег з-за прыпаркаваных машын, аўтааматар можа заўважыць ў апошні момант.

Аддзел ДАІ УУС Аршанскага райвыканкама

Інтэрнэт-рэсурсы