Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Год малой радзімы
Год малой радзімы
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
5 лістапада 2019

Асігнаванні на развіццё аховы здароўя ў Беларусі ў 2020 годзе павялічацца на 14,7 працэнта

Асігнаванні на развіццё аховы здароўя ў Беларусі ў 2020 годзе значна вырастуць. Аб гэтым паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на адкрыцці рэканструяванага адміністрацыйна-бытавога будынка Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер мы разглядаем бюджэт на 2020 год. У ім прадугледжана павелічэнне асігнаванняў на развіццё аховы здароўя на 14,7 працэнта. Гэта практычна самы высокі паказчык у частцы павелічэння расходаў", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што ў Беларусі пытанням аховы здароўя ўдзяляецца асаблівая ўвага. "Фактычна гэта адзін з прыярытэтаў Беларусі, ён пастаянна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта, урада, заканадаўчага органа, - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. - Выбудавана дакладная сістэма заканадаўства ў галіне аховы здароўя, і дастаткова сказаць, што ніводная сесія Палаты прадстаўнікоў не абыходзіцца без разгляду гэтых пытанняў. Зусім нядаўна мы прынялі закон аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі, лекавых сродках. Усё гэта накіравана на паляпшэнне здароўя нашага насельніцтва".

У цырымоніі ўводу ў строй абноўленага аб'екта, дзе размешчаны харчаблок бальніцы, прынялі ўдзел таксама начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзяркач, кіраўніцтва раёна, калектыў установы аховы здароўя і мясцовыя жыхары.

Будынак харчаблока Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы быў пабудаваны ў 1989 годзе. Да бягучага года капітальны рамонт на аб'екце не праводзіўся. Рашэнне аб правядзенні яго маштабнай рэканструкцыі мясцовыя органы ўлады прынялі ў канцы мінулага года, выдзеліўшы на гэтыя мэты з раённага бюджэту Br700 тыс. У выніку выкананых у бягучым годзе работ харчаблок цалкам змяніўся. Частковая перапланіроўка памяшканняў у будынку дала магчымасць больш эфектыўна задзейнічаць яго плошчы, выдзеліць раздатачную з гарачага цэха. Выканана ўладкаванне прыточна-выцяжной вентыляцыі, вонкавых сетак сувязі, заменены сеткі водазабеспячэння, каналізацыі, ацяплення і электразабеспячэння, дах, вокны і дзвярныя блокі, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя. Пераабсталяванне неабходным тэхналагічным, халадзільным і мыйным абсталяваннем дапоўніла комплекс запланаваных па харчаблоку мерапрыемстваў.

Інтэрнэт-рэсурсы