Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Орша з вышыні
Орша з вышыні
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
14 мая 2020

Беларусь далучылася да Канвенцыі аб кантролі суднавых баласных вод і ападкаў

Беларусь далучылася да Міжнароднай канвенцыі аб кантролі суднавых баласных вод і ападкаў і кіраванні імі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў, генеральны сакратар Міжнароднай марской арганізацыі паведаміў аб дэпаніраванні 23 сакавіка 2020 года дакумента аб далучэнні Беларусі да канвенцыі, прынятай у Лондане 13 лютага 2004-га, з папраўкамі ад 13 красавіка 2018 года. Канвенцыя ўступіць у сілу для Беларусі з 23 чэрвеня 2020 года.

У канвенцыі змешчаны нормы і правілы абыходжання з баласнымі водамі і ападкамі з мэтай прадухілення пераносу непажаданых водных арганізмаў і патагенаў з аднаго рэгіёна ў іншы. У прыватнасці, яна абавязвае ўсе судны дзяржаў-удзельніц распрацаваць і выконваць план кіравання баласнымі водамі.

Інтэрнэт-рэсурсы