Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
22 2018

Лукашэнка разлічвае на вырашэнне да канца года пытанняў, што стаяць на беларуска-расійскім парадку дня

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на вырашэнне да канца года пытанняў, што стаяць на беларуска-расійскім парадку дня. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Сочы на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным з удзелам кіраўніцтва ўрадаў дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дакладна выконваем свае дамоўленасці, абавязацельствы, як беларусы, так і расіяне, мы з вамі, зразумела. Вы правільна сказалі: мы дамовіліся сустрэцца тут у больш шырокім коле. Менавіта ў гэтым коле. Павінен сказаць вам, што як беларусы, так і расіяне (урады) вельмі сур'ёзна папрацавалі пасля гэтага. Мне прэм'ер дакладваў пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Расіі - вельмі цікавыя ёсць выхады на вырашэнне многіх пытанняў. І калі мы будзем рухацца ў гэтым напрамку, я ўпэўнены, што да канца года практычна ўсе пытанні развяжам", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Яны (пытанні. - Заўвага БЕЛТА) не такія складаныя, хоць з фінансавага пункту гледжання некаторыя цяжкія, паколькі ўвязаны вялікія фінансавыя патокі. Тым не менш іх трэба вырашаць. І многае зроблена для таго, каб вырашыць і ў сельскай гаспадарцы праблемы, і ў нафтагазавай сферы. Праблем асаблівых з вырашэннем пытанняў я не бачу", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін адзначыў, што на мінулай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы размова ішла аб бягучых справах, перспектывах развіцця як двухбаковых адносін, так і інтэграцыйных аб'яднанняў, у якія ўваходзяць Беларусь і Расія. "Дамовіліся аб тым, што мы сустрэнемся ў больш шырокім складзе. Тым больш ва ўрадзе Беларусі адбыліся істотныя змяненні. Нам трэба зверыць гадзіннікі па некаторых пытаннях. Некаторыя пытанні даўрэгуляваць", - сказаў расійскі лідар.

Ён адзначыў, што зусім нядаўна ўзнікала шмат спрэчак па шэрагу напрамкаў. "Скажам, у галіне сельскай гаспадаркі, па энергетычных пытаннях нам трэба некаторыя кропкі над "і" расставіць. Таму дамовіліся, што сустрэнемся ў шырокім складзе", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

Беларуска-расійскія адносіны знаходзяцца на высокім узроўні з пункту гледжання ўсіх магчымых напрамкаў міждзяржаўнага ўзаемадзеяння: палітыкі, эканомікі, сацыяльнай сферы і культуры.

Расія з'яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі. Па выніках 2017 года тавараабарот склаў $32,4 млрд і ў параўнанні з 2016 годам павялічыўся на 23,5 працэнта. Аб'ём тавараабароту за студзень-ліпень 2018 года склаў $20,4 млрд, павялічыўшыся да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года на 15,2 працэнта.

У 2017 годзе на долю Расіі прыпадала $3,7 млрд, або 38,1 працэнта агульнага аб'ёму прыцягнутых за гэты перыяд у Беларусь замежных інвестыцый.

Інтэрнэт-рэсурсы