Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Год малой радзімы
Год малой радзімы
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
25 сакавіка 2020

Лукашэнка разлічвае нарасціць супрацоўніцтва з Кітаем

Беларусь разлічвае нарасціць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Кітаем, пераадолеўшы некаторае адставанне, якое ўзнікла ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітая Цуй Цымінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт адзначыў, што для размовы з кітайскім паслом ёсць шэраг тэм, якія датычацца не толькі бягучага моманту, але і перспектыў супрацоўніцтва. "Нам ніхто і нішто, ніякія каранавірусы не перашкаджаюць развіваць двухбаковыя адносіны", - сказаў ён.

Каменціруючы развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Я не заўважыў, што мы недзе праваліліся. Так, была паўза (вы ведаеце, яна не з Беларуссю звязана). Мы гэта ўспрымаем нармальна".

Цяпер, на думку Прэзідэнта, неабходна сканцэнтравацца на аднаўленні ўзаемадзеяння. "Не проста аднавіць наша супрацоўніцтва з Кітаем, але і нарасціць яго ў гэтым годзе, пераадолеўшы адставанне некаторае. Гэта ў нашых сілах. І мы гэта зробім", - падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што з кітайскай падтрымкай у Беларусі рэалізуецца шэраг праектаў, у тым ліку па будаўніцтве басейна і стадыёна. "Гэта будуць узорныя будоўлі. Я хацеў, каб у цэнтры Еўропы былі гэтыя два кітайскія аб'екты, на якіх будуць праводзіцца (і мы ўжо маем пацвярджэнні міжнародных арганізацый) буйныя міжнародныя спаборніцтвы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Тавараабарот Беларусі і Кітая ў 2019 годзе дасягнуў $4,6 млрд, павялічыўшыся на 22 працэнты ў параўнанні з 2018-м. Экспарт айчынных тавараў склаўся на ўзроўні $712,6 млн і за год узрос на 32 працэнты. У Беларусь паступіла кітайскіх інвестыцый амаль на $170 млн, з іх больш як $141 млн прямых.

Найбольш маштабным праектам супрацоўніцтва з'яўляецца індустрыяльны парк "Вялікі камень". Паводле даных на сакавік гэтага года, тут зарэгістравана 58 рэзідэнтаў, сума заяўленых інвестыцый - $1,2 млрд.

З фінансавымі інстытутамі КНР заключана 35 крэдытных пагадненняў на суму амаль $8,4 млрд, прафінансаваны 22 праекты на $4,1 млрд.

Урад Кітая рэгулярна прадастаўляе ўраду Беларусі бязвыплатную тэхнічную дапамогу. Партфель праектаў уключае будаўніцтва нацыянальнага футбольнага стадыёна, басейна міжнароднага стандарту, сацыяльнага жылля, падтрымку і развіццё індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і іншыя.

Інтэрнэт-рэсурсы