Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Лядовая арэна
Лядовая арэна
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
10 ліпеня 2019

Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўрачыстай абстаноўцы пагоны генерал-маёра атрымалі начальнік 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра Узброеных Сіл Уладзіслаў Будзік, памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Леанід Касінскі, начальнік сувязі Узброеных Сіл - начальнік упраўлення сувязі Генеральнага штаба Алег Мішчанка і першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў - начальнік штаба Ігар Бурмістраў.

Прэзідэнт таксама ўручыў пагоны генерал-маёра юстыцыі начальніку ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Сяргею Паско, начальніку ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Андрэю Лісу.

Пагоны генерал-маёра міліцыі ўручаны начальніку ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Аляксандру Васільеву, а пагоны генерал-маёра ўнутранай службы - намесніку міністра па надзвычайных сітуацыях Анатолю Далгалеўцу.

У Палацы Незалежнасці ўшаноўвалі і выпускнікоў, якія скончылі ваенныя навучальныя ўстановы з выдатнымі паказчыкамі ў вучобе. Кіраўнік дзяржавы ўручыў ім спецыяльныя лісты аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі.

Звяртаючыся да выпускнікоў, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што афіцэр слаўны не пагонамі, а афіцэрскім гонарам. "Прыкладам доблесці і сумленнага служэння Айчыне з'яўляюцца для вас ваеннаслужачыя, удастоеныя генеральскіх званняў. У Беларусі такіх няшмат, і дасягнутая імі планка вельмі высокая", - сказаў Прэзідэнт.

"Беларускі народ вельмі цэніць і паважае ўсіх, хто па закліку сэрца выбірае прафесію служыць сваёй краіне. І ведае, што знаходзіцца пад надзейнай абаронай. Будзьце дастойныя гэтага даверу, - даваў наказ кіраўнік дзяржавы. - Жадаю вам, таварышы генералы, з гонарам несці на плячах гэтыя пагоны, усім афіцэрам - імкнуцца да дасягнення гэтай вяршыні".

На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз павіншаваў афіцэраў, пажадаўшы ім поспехаў і надзейнага тылу.

Новости Беларуси (БЕЛТА)

Інтэрнэт-рэсурсы