Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
11 чэрвеня 2019

Стратэгія развіцця нафтаперапрацоўкі ў Беларусі і спецыялізацыя прадпрыемстваў абмеркаваны на нарадзе ў Наваполацку

Стратэгія развіцця нафтаперапрацоўкі ў Беларусі і спецыялізацыя прадпрыемстваў абмеркаваны сёння на нарадзе ў Наваполацку з удзелам кіраўніка дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт расказаў у час сустрэчы з работнікамі ААТ "Нафтан", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўнае, пра што мы гаварылі, - гэта завяршэнне мадэрнізацыі двух заводаў і перспектывы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, вызначана, што НПЗ у Мазыры будзе працаваць па паліўным напрамку. "Будзем працаваць над глыбінёй (перапрацоўкі нафты. - Заўвага БЕЛТА), атрымліваць светлыя нафтапрадукты. Але галоўнае - гэта рынак. Атрымаць сёння светлых нафтапрадуктаў можна, колькі хочаш. Пытанне ў тым, дзе будзем прадаваць іх, ці спажыве гэта ўсё рынак, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Па-другое, купляючы ў Расіі нафту, мы канкурыруем з ёю на рынках, а яны ў нас агульныя, усё не так проста. У іх манеўру больш - яны могуць сваім нафтаперапрацоўчым прадпрыемствам танней нафту запампаваць і атрымаць большы прыбытак, цану скінуць - тое, чаго мы не можам".

"У гэтых умовах нам трэба думаць пра далейшую мадэрнізацыю", - падкрэсліў беларускі лідар.

Што датычыццца ААТ "Нафтан" у Наваполацку, то гэта прадпрыемства, акрамя паліўнага складніка, у значнай ступені будзе арыентавацца на далейшае развіццё выпуску нафтахімічнай прадукцыі, якая і цяпер, і на перспектыву будзе запатрабавана іншымі прамысловымі вытворчасцямі.

"Калі мы ў бягучым і пачатку наступнага года завершым мадэрнізацыю гэтых прадпрыемстваў, паглядзім, як у далейшым будзем мадэрнізавацца і паглыбляцца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў далейшым спатрэбіцца дадатковая мадэрнізацыя на прадпрыемствах нафтахімічнай галіны, аднак гэта ўжо будуць не такія значныя аб'ёмы сродкаў у параўнанні з тымі, якія за апошнія гады ўкладзены ў мадэрнізацыю нафтаперапрацоўчых заводаў. "У нафтахімічныя прадпрыемствы нам давядзецца яшчэ ўкладвацца, каб яны выраблялі патрэбную для рынку прадукцыю. Тады і "Нафтану" будзе лягчэй", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што таксама мае намер наведаць Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. "Мы недзе ўжо да канца года паглядзім, якім будзе рынак па нафце, нафтапрадуктах. І будучы там, ужо канчаткова вызначымся па далейшай стратэгіі двух нашых НПЗ", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў працоўнага калектыву ААТ "Нафтан", Прэзідэнт падкрэсліў, што дзяржава і ў далейшым будзе ўсяляк садзейнічаць рабоце гэтага прадпрыемства. Адначасова ён папярэдзіў: "Вядома, будзем націскаць на вас да апошняга, каб вы эфектыўна працавалі. Але і дапамагаць будзем. Калі вы будзеце варушыцца, мы заўсёды будзем дапамагаць. Вы гэту пазіцыю павінны ведаць - я дзесяцігоддзямі пра яе гавару, і вы бачыце, што я ад яе не адступаю".

Аляксандр Лукашэнка ў цэлым адзначыў: Беларусі пашанцавала ў тым, што ў краіне загадзя задумаліся пра мадэрнізацыю НПЗ, яшчэ да падатковага манеўру ў нафтавай сферы ў Расіі і іншых фактараў, якія ўплываюць на развіццё галіны.

Яшчэ адно пытанне, на якое звярнуў увагу беларускі лідар, - рэалізацыя тавараў. "Мы ўмеем вырабляць вельмі якасны прадукт. І вы малайцы ў гэтым плане, і Мазыр. Добрае паліва вырабляеце, на рынку попыт на яго вялікі. Але прадаваць не ўмеем. Або недастаткова добра гандлюем гэтым таварам. Таму мы абмеркавалі, як будзем дзейнічаць далей, і як прадаваць гатовую прадукцыю, - сказаў Прэзідэнт. - Аб гэтым мы і гаварылі, каб у нас была магутная кампанія. Можа, яе (Беларускую нафтавую кампанію. - Заўвага БЕЛТА) таксама трэба мадэрнізаваць і ўдасканаліць, каб яна прыносіла большы даход ад продажаў".

Асаблівы акцэнт Аляксандр Лукашэнка зрабіў на неабходнасці захавання і развіцця сацыяльнай базы ААТ "Нафтан". "Галоўнае для нас - гэта людзі, - падкрэсліў ён. - Трэба ўсяляк працаваць на тое, каб утрымліваць тут людзей. Гэта не толькі і не столькі зарплата сёння".

Новости Беларуси (БЕЛТА)

Інтэрнэт-рэсурсы