Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
7 чэрвеня 2019

Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі амаль да $8,1 млрд

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 чэрвеня, паводле папярэдніх даных, склалі $8090 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

За май золатавалютныя рэзервы выраслі на $521,6 млн (на 6,9 працэнта) пасля росту ў красавіку 2019 года на $322,7 млн (на 4,5 працэнта).

У маі ўрадам і Нацыянальным банкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля $140 млн.

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у маі садзейнічалі паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за $7,1 млрд.

Новости Беларуси (БЕЛТА)

Інтэрнэт-рэсурсы