Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitebsk.by

Выбары 2019
Выбары 2019
Галоўная / Рэгіён / Знакамітыя людзі Аршаншчыны

Знакамітыя людзі Аршаншчыны

Знакамітыя людзі Аршаншчыны

Аршаншчына па праве ганарыцца сваімі знакамітымі землякамі. З зямлёй бацькоў звязана жыццё вядомых савецкіх і дзяржаўных дзеячаў.

Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч. Першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся 30 жніўня 1954 года ў г.п. Копысь. А. Г. Лукашэнка з'яўляецца Галоўнакамандуючым Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяспекі рэспублікі, старшыня Вышэйшага Савета Саюза Беларусі і Расіі. Ганаровы акадэмік Расійскай акадэміі навук, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, лаўрэат Міжнароднай прэміі М. А. Шолахава.

Сваімі поспехамі ў навуцы вядомыя:

Андрэева Наталля Яўгенаўна (01.05.1933, г. Орша), доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Арцюшкевіч Аляксандр Сяргеевіч (31.01.1947, г. Барань), доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Базыленка Ганна Мартынаўна (04.04.1908, г.п. Арэхаўск Аршанскага раёна -19.12.1980), беларускі мовазнаўца, кандыдат філалагічных навук.

Бязлюдаў Артур Іосіфавіч (28.04.1934, г. Барань), вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук.

Бялыніцкі-Біруля Аляксей Андрэевіч (05.11.1864, в. Бабкова Аршанскага раёна-18.06.1937), навуковец-натураліст, падарожнік. Член-карэспандэнт АН СССР. Прафесар Ленінградскага універсітэта.

Бяляцкі Дзмітрый Паўлавіч (02.11.1906, в. Пугляі Аршанскага раёна-02.06.1983), беларускі навуковец у галіне сацыяльнай гігіены і гісторыі медыцыны. Прафесар, заслужаны ўрач БССР.

Барадуля Валянцін Аляксеевіч (10.10.1937, г. п. Копысь Аршанскага раёна), вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі, доктар тэхнічных навук, прафесар.

Выгоцкі Леў Сямёнавіч (17.11.1896, г. Орша -11.06.1934), псіхолаг.

Ганчарова Роза Іосіфаўна (10.03.1938, г. Орша), беларускі навуковец у галіне генетыкі. Доктар біялагічных навук.

Дарашэвіч Міхаіл Васільевіч (19.11.1900, г. Орша-28.01.1968), Беларускі дзяржаўны дзеяч, вучоны-геадэзіст. Прафесар, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР.

Ярмоленка Мікалай Фёдаравіч (29.01.1900, в. Клюкоўка Аршанскага раёна-10.06.1972), беларускі хімік. Акадэмік АН БССР. Прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР.

Забела Леанід Яўгенавіч (07.09.1947, г. Орша), беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук.

Засценскі Леанід Сямёнавіч (01.09.1937, в. Крапіўна Аршанскага раёна), беларускі вучоны ў галіне лясной гаспадаркі. Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.

Захарчэня Барыс Пятровіч (01.05.1928, г. Орша -10.04.2005), прафесар. Расійскі фізік, акадэмік Расійскай АН.

Ільіна Зінаіда Макараўна (28.08.1937, в. Зарэчча Аршанскага раёна), прафесар, дзеяч аграэканамічных навук.

Камлюк Лілія Васільеўна (02.02.1937, г. Орша), беларускі вучоны ў галіне гідраэкалогіі. Доктар біялагічных навук, прафесар.

Кармер Самуіл Барысавіч (25.11.1922, г. п. Арэхаўск Аршанскага раёна-10.08.1982), доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Удзельнік распрацоўкі і ўдасканалення савецкага ядзернай зброі.

Косінец Аляксандр Мікалаевіч (27.05.1959, в. Роскі-Сялец Аршанскага раёна), памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Ганаровы член Польскай акадэміі медыцыны.)

Крукоўскі Мікалай Ігнатавіч (16.11.1923, в. Машкава Аршанскага раёна-30.09.2013), беларускі Эстэтык і мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Лабунов Уладзімір Архіпавіч (16.03.1939, г. Орша), беларускі вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Член-карэспандэнт АН БССР, доктар тэхнічных навук, прафесар. Заслужаны вынаходнік БССР.

Маруковіч Яўген Ігнатавіч (22.08.1946, в. Смальяны Аршанскага раёна), вучоны ў галіне тэхналогіі металаў, доктар тэхнічных навук.

Астаповіч Наталля Іванаўна (14.04.1940, г. Орша), беларускі мікрабіёлаг, доктар біялагічных навук.

Платонаў Уладзімір Пятровіч (01.12.1939, в. Стайкі Аршанскага раёна), матэматык, акадэмік АН СССР, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

Свірыдзёнак Анатоль Іванавіч (07.07.1936, г. Орша), беларускі навуковец у галіне механікі металапалімерных сістэм. Акадэмік АН БССР, доктар тэхнічных навук, прафесар.

Сцепаненка Аляксандр Васільевіч (05.10.1938, г. Орша – 15.02.2005), беларускі вучоны ў галіне апрацоўкі металаў. Акадэмік АН БССР, доктар тэхнічных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР.

Ціва Міхаіл Дзям'янавіч (12.09.1939, в. Смальяны Аршанскага раёна-09.09.1985) беларускі навуковец, кандыдат філалагічных навук.

Фабрыкант Веніямін Львовіч (1908, г. Орша-1981), вучоны, энергетык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.

Шчарбакоў Васіль Карпавіч (27.02.1898, в. Дуброўка Аршанскага раёна – 29.06.1938), беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, акадэмік АН БССР.

Аршаншчыну праславілі сваёй творчасцю вядомыя пісьменнікі, паэты, артысты, мастакі:

Багушэвіч Юрый Канстанцінавіч (05.05.1917, г. Орша-19.03.1983), пісьменнік, перакладчык, журналіст.

Вакар Сяргей Міхайлівіч (27.08.1928, г. Орша-16.06.1998), скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

Васілёнак Яўген Пятровіч (26.121917, г. Орша-23.09.1973), пісьменнік, перакладчык.

Вігдорава Фрыда Абрамаўна (16.03.1915, г. Орша-07.08.1965), пісьменнік, журналіст.

Друкер Соф'я Юр'еўна (07.01.1907, г. п. Копысь Аршанскага раёна – 23.04.1984), спявачка. Народная артыстка БССР.

Калодежный Леанід Трафімавіч (28.02.1935, в. Салаўё Аршанскага раёна-26.12.2003), пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў СССР.

Корбан Уладзімір Іванавіч (25.08.1910, г. Барань-30.11.1971), беларускі пісьменнік, байкапісец, сатырык, перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры БССР.

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч (26.11.1930, г. Орша-25.07.1984), пісьменнік, паэт, драматург, стваральнік беларускага гістарычнага рамана.

Касалапаў Якаў Ягоравіч (01.05.1934, г. Орша-08.07.1982), беларускі кампазітар.

Купава Мікалай Мікалаевіч (31.01.1946, г. Орша), мастак, беларускі графік.

Ласкін Барыс Савельевич (04.08.1914, г. Орша-22.08.1983), беларускі сцэнарыст, паэт, празаік.

Маленчанка Рыма Фёдараўна (26.06.1935, г. Орша), беларуская актрыса, педагог, заслужаная артыстка Беларусі.

Мяжэвіч Уладзімір Навумовіч (23.05.1907, в. Якаўлевічы Аршанскага раёна-01.07.1982), пісьменнік, журналіст.

Міронаў Аляксандр Яўгенавіч (23.11.1910, г. Орша-15.12.1992), пісьменнік, ганаровы палярнік. Заслужаны дзеяч культуры БССР.

Міронава Кацярына Эдуардаўна (18.11.1883, г. Орша-15.01.1946), беларуская актрыса, заслужаная артыстка БССР.

Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна (06.12.1933, г. Орша), беларускі этна-музыказнаўца, доктар мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

Асмалоўская Зоя Васільеўна (01.03.1923, г. Орша-30.04.2012), беларуская актрыса, заслужаная артыстка Беларусі.

Раманоўскі Пётр Міхайлавіч (21.09.1919, г. Орша-23.09.1977), беларускі жывапісец, партрэтыст.

Садковіч Мікалай Фёдаравіч (21.01.1907, в. вусце Аршанскага раёна-16.08.1968), кінадраматург, кінарэжысёр, пісьменнік. Заслужаны дзеяч мастацтваў.

Саковіч Павел Паўлавіч (24.05.1941, г. Орша), паэт, празаік, сатырык.

Сіпакоў Янка (Іван Данілавіч) (15.01.1936, в. Зубрэвічы Аршанскага раёна-10.03.2011), беларускі пісьменнік. Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ім. Я. Купалы.

Салавей Ларыса Фёдараўна (22.07.1934, г. Орша), беларускі мастацтвазнаўца, Заслужаны настаўнік БССР.

Стаховіч Алесь (Аляксандр Іосіфавіч) (03.07.1907, в. Кашына Аршанскага раёна-07.02.1956), беларускі пісьменнік. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі "Знак Пашаны".

Трушко Леанід Ігнатавіч (04.03.1938, г. Орша), беларускі акцёр, заслужаны артыст БССР, народны артыст Беларусі.

Шаўроў Сямён Сцяпанавіч (15.08.1916, г. Ворша-10.02.2000), майстар разьбы па дрэве.

Шастоўскі кім Фёдаравіч (02.10.1935, в. Ляўкі Аршанскага раёна), беларускі мастак.

Інтэрнэт-рэсурсы