Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
5 верасня 2019

Студэнты далучацца да збору яблыкаў на Талочынскім кансервавым заводзе

У садзе РУП «Талочынскі кансервавы завод» разгортваецца збор яблыкаў восеньскіх гатункаў. Пакуль ва ўборцы пладоў удзельнічаюць каля сотні работнікаў саду. Але з дня на дзень чакаецца прыезд студэнтаў.

Як паведаміў начальнік падраздзялення «Прамысловае садоўніцтва» прадпрыемства Віктар Булыгін, цяпер штодзённы збор складае каля 30 т, у перыяд масавай уборкі ён узрасце да 100 т. У мінулым годзе з працай цалкам справіліся да 12 кастрычніка – тады сабралі 5,7 тыс. т. сягоння з-за травеньскіх замаразкаў, якія адбыліся ў перыяд цвіцення дрэў, ураджай будзе крыху менш. Пад яблыні ў садзе (агульная плошча 640 га) адведзена 337 га пераважна гатункаў айчыннай селекцыі. У ліку найбольш хадавых «Сябрына» і «Беларускае салодкае».

Большая частка ўраджаю рэалізуецца ў Расію. Неўзабаве наступіць чарга груш. Радуюць масіўныя плады беларускай «Проста Марыі» і амерыканскага «Патэна», яны смачныя і не маюць камяністых украпванняў. Дарэчы, плошчы пад грушы (цяпер 27,5 га) з наступнага года будуць прырастаць.

На мінулым тыдні садоўнікі завяршылі збор чарнаплоднай рабіны. Улетку працавалі на ўборцы агрэста, чорнай і чырвонай парэчкі, палова з якіх ішла на перапрацоўку для вырабу канцэнтраванага соку, астатняе – на рэалізацыю ў свежым выглядзе.

У асноўным талочынская ягада прадаецца ў маскоўскім аптова-рознічным цэнтры «Фуд-Сіці», ацанілі яе якасць і жыхары Санкт-Пецярбурга. Напрыклад, ужо гады тры як расiяне рассмакавалі чырвоную парэчку на галінцы. Ягады прынеслі нядрэнны даход у казну прадпрыемства – у сярэднім 1 кг абыходзіўся аптавікам ў суму больш аднаго даляра ў эквіваленце. Цяпер пакупнікі выстройваюцца ў чаргу за талочынскімі яблыкамі і грушамі.

Да спіса навін