Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 мая 2020

Якія спартыўныя комплексы ў Оршы і раёне зменяцца?

З восені мінулага года ў спартыўным комплексе па вуліцы Перакопскай ў Оршы вядуцца работы па рэканструкцыі.

У будынку дэмантавалі старыя перагародкі. На іх месцы ўзвялі новыя канструкцыі. Цалкам ўцяплілі фасад, замянілі дах і сістэму ацяплення. Усе памяшканні абсталявалі сістэмай вентыляцыі. У абноўленым спарткомплексе будуць размяшчацца трэнажорная і фітнес-залы, распранальні, сауна, медпункт, таксама прадугледжаны дапаможныя памяшканні.

Спарткомплекс па вул. Перакопскай яшчэ чакае другі этап ператварэння. Ён закране стадыёна. Тут плануюць абсталяваць бегавыя дарожкі з сучасным пакрыццём.

Работы па капітальнаму рамонту з элементамі мадэрнізацыі стадыёна ў Балбасава падыходзяць да завяршэння.

Для аматараў гульнявых відаў спорту тут абсталявана універсальная хакейная каробка, якая ў летні час будзе трансфармавацца ў пляцоўку для заняткаў іншымі відамі спорту. Тыя, хто аддае перавагу фізкультуру на свежым паветры, змогуць гэта зрабіць на пляцоўцы для воркаута. Вялікія пераўтварэнні закранулі сам стадыён, які разлічаны на 260 пасадачных месцаў (усяго можа змясціць 400 чалавек). Тут з'явіцца сучасная бегавая дарожка з літым прагумаваным пакрыццём.

Спарткомплекс у г. Барані часова занялі будаўнікі.

Тут яны праводзяць капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі. Праектам прадугледжаная новая комплексная хакейная каробка, якая можа «падладжвацца» пад усе віды спорту. Для заняткаў лёгкай атлетыкай з'явяцца новыя бегавыя дарожкі з сучасным тэхналагічным пакрыццём тыпу «наліўны сэндвіч», а таксама воркаут-пляцоўка. Цалкам рамантуецца будынак самога спарткомплексу, дзе размесцяцца трэнажорная і фітнес-залы, распранальні, лыжная база, пракат канькоў, бытавыя памяшканні.

Сёлета разгорнуцца будаўніча-мантажныя работы і на яшчэ адным спартыўным аб'екце. Рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя на рэканструкцыю фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў аграгарадку Бабінічы. Да яго прыбудуюць цэнтр культуры i вольнага часу. У асноўным будынку будуць сучасныя спартыўная, трэнажорная, фітнес залы, а таксама зала ўсходніх адзінаборстваў, а вось у новай прыбудове размесціцца зала для гульнявых відаў спорту, які зможа трансфармавацца ў глядзельную.

Крынiца: orshanka.by

Да спіса навін