Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
11 мая 2020

На Аршанскім інструментальным заводзе адкрыўся фірмовы магазін МТЗ-Холдынга

У фае адміністрацыйнага корпуса ААТ «Аршанскі інструментальны завод» адкрыўся фірмовы магазін, дзе прадстаўлена прадукцыя прадпрыемстваў холдынгу «МТЗ-Холдынг».

Ва ўрачыстай абстаноўцы сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі і сустрэлі першых пакупнікоў намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы, кадрах і сацыяльнаму развіццю Юрый Моцiн і галоўны інжынер Леанід Мойжык.

- Адкрыццё фірмовай крамы - гэта значная падзея для нашага калектыву і спажыўцоў. Тут прадстаўлена не толькі прадукцыя Аршанскага інструментальнага завода, але і запасныя часткі да ўсяго мадэльнага шэрага трактароў «Беларус», а таксама малагабарытная тэхніка. У краме можна набыць тавары народнага спажывання і сувенірную прадукцыю вытворчасці прадпрыемстваў холдынгу «МТЗ-Холдынг», - распавёў галоўны інжынер Леанід Мойжык.

Крыніца: orshanka.by

Да спіса навін