Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 лістапада 2021

У Оршы прайшоў XXV Міжнародны фестываль народнай музыкі і песні «Бараньскія музыкі»

25-ы раз Аршаншчына прымала ўдзельнікаў міжнароднага фестывалю народнай музыкі і песні "Бараньскія музыкі". У гэтым годзе месцам яго лакацыі стаў гарадскі Палац культуры "Орша".

– На жаль, з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі не ўсе запрошаныя ўдзельнікі змаглі прыехаць, - сказала дырэктар абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярына Лабуко. - Прыемна бачыць на гэтай сцэне прадстаўнікоў розных абласцей нашай краіны, тых, хто ў гэты няпросты час знайшоў магчымасць паўдзельнічаць у фестывалі, парадаваць сваім майстэрствам. Выдатна, што творчы форум усебакова падтрымліваюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Віцебскі аблвыканкам, Аршанскі райвыканкам.

Вітаючы ўдзельнікаў фестывалю, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Падгурскі падкрэсліў, што такія мерапрыемствы зараз асабліва патрэбныя і важныя. Яны нясуць пазітыў, натхняюць.

– Вельмі важна папулярызаваць народную творчасць, развіваць і ўмацоўваць міжнародныя культурныя сувязі, далучаць людзей да нацыянальных традыцый, - сказаў Пётр Падгурскі.

У сваю чаргу намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Віктар Калачоў адзначыў, што горад на Дняпры не выпадкова выбраны культурнай сталіцай - 2022.

– Тут дзякуючы Указу №506 вельмі шмат зроблена для умацавання матэрыяльнай базы ўстаноў культуры, - растлумачыў Віктар Калачоў. - Рэканструяваны гарадскі Палац культуры "Орша", ідзе капітальны рамонт Дома культуры ў Барані. Таму ён сёння не змог прыняць удзельнікаў фестывалю, як гэта было заўсёды. Орша стала цэнтрам прыцягнення знакавых творчых мерапрыемстваў.

На працягу двух дзён удзельнікі фестывалю "Бараньскія музыкі" з Магілёўскай, Мінскай і Віцебскай абласцей дэманстравалі майстэрства. Запальныя песні і танцы, ігра на інструментах – гэта на сцэне. А ў фае Палаца культуры свае ўнікальныя працы прадставілі майстры свістулькі, лапікавага шыцця, ткацтва, саломапляцення і інш. Пераможцы вызначаліся ў трох намінацыях: аматарскія калектывы мастацкай творчасці, індывідуальныя выканаўцы, майстры. Ніхто не застаўся без дыплома і добрага настрою, а лаўрэаты 1-3-й ступеняў з'ехалі дадому з каштоўнымі прызамі.

vitvesti.by

Да спіса навін