Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 лістапада 2021

У Оршы рэалізавалі ўнікальны праект па вытворчасці паліўных гранул з ільняной кастры

Летась КУП «Оршацепласеткі» ў рамках Указа №506 «Аб развіцці Аршанскага рэгіёна» рэалізавала ўнікальны для Віцебскай вобласці інвестыцыйны праект. Усталявалі лінію па вытворчасці паліўных гранул з ільняной кастры. Тут было створана пяць высокапрадукцыйных працоўных месцаў.

Пялетная лінія працуе амаль два гады. Ужо сёння можна казаць пра тыя плюсы, якія яна прыносіць прадпрыемству.

– Рэалізацыя гэтага інвестыцыйнага праекта дазволіла нам забяспечыць кацельні ўласным палівам, а іх у нас 22, – распавядае дырэктар КУП «Оршацепласеткі» Пётр Гішкелюк. - Істотна знізіўся сабекошт выпрацоўваемай цеплаэнергіі, пашырыўся пералік вырабленай прадукцыі, павялічылася рэнтабельнасць прадпрыемства. Амаль за два гады вытворчасці пелет мы выратавалі ад высечкі гай у 1500 дрэў.

Толькі за 2020 год на новым абсталяванні было выраблена больш за 1 тысячу тон пелетаў, з іх 38 тон - адправілі на экспарт у Германiю. За 10 месяцаў гэтага года экспартныя пастаўкі паліўных гранул павялічыліся ў шэсць разоў да ўзроўню мінулага года.

Цікавасць да паліўных гранул з ільняной кастры ўсё больш праяўляюць не толькі камунальныя прадпрыемствы, якія іх набываюць у Оршацепласетак, але і насельніцтва. Кошт адной тоны такіх пелет складае каля 250 рублёў. Купляюць, дарэчы, не толькі жыхары Аршаншчыны, але і іншых рэгіёнаў краіны.

orshanka

Да спіса навін