Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 мая 2020

У студзені-красавіку 2020 года на тэрыторыі Аршанскага рэгіёну адбылося 14 ДТЗ, у якіх 3 чалавекі загінулі і 13 атрымалі раненні

4 ДТЗ адбылося з удзелам пешаходаў, 2 з якіх здарыліся па іх віне. Прычынамі гэтага віду ДТЗ з'явіліся: рух пешаходаў па краі праезнай часткі ў спадарожным кірунку, пераход дарогі па-за пешаходным пераходам, адсутнасць святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за парушэнне ПДР пешаходамі ў адпаведнасці з ч.1 арт. 18.23 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжана адміністрацыйная адказнасці ў выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь. У выпадку парушэння ПДР пешаходам у стане ап'янення накладаецца штраф у памеры ад трох да пяці базавых велічынь.

Пераважная большасць ДТЗ адбываецца па віне вадзіцеляў. Невыкананне бяспечнай дыстанцыі, кіраванне транспартам у стомленым стане, парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў, правілаў абгону, кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення - усё гэта прыводзіць да незваротных наступстваў.

Адно з самых сур'ёзных парушэнняў Правілаў дарожнага руху - кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення. Статыстыка кажа, што 5-10% ДТЗ, якія здзяйсняюцца па віне вадзіцеляў, звязана менавіта з гэтым правапарушэннем. Цяжар наступстваў такіх дарожна-транспартных здарэнняў значна вышэй у параўнанні з астатнімі аварыямі. Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкi (агляду) на прадмет вызначэння стану ап'янення цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяцiдзесяцi да ста базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады.

Нямала ДТЗ адбываецца і па віне маладых людзей, якія ніколі не атрымлівалі пасведчанне кіроўцы, але садзяцца за руль. Бо аўтамабіль - крыніца павышанай небяспекі, кіраванне ім патрабуе пэўнай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі. Самаўпэўненасць і безадказнасць часцяком прыводзяць да сур'ёзных наступстваў. У адпаведнасці з арт. 18.19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання гэтым сродкам, а роўна перадачу кіравання транспартным сродкам асобе, які не мае права кіравання, прадугледжана накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 20 базавых велічынь. За паўторнае на працягу года парушэнне прадугледжаны штраф ад 20 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, памятаеце, што няўхільнае выкананне ПДР - залог вашай бяспекі на дарозе!

Андрэй Клімянкоў, начальнік АДАІ Аршанскага РУУС

Да спіса навін