Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
13 студзеня 2020

МАРГ растлумачыў парадак разліку прыросту платы за ЖКП у 2020 годзе

Пры ўстанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі на 2020 год выкананы ўсе даручэнні кіраўніка дзяржавы аб павелічэнні плацяжу не больш як на $5. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Уладзімір Калтовіч.

Міністр растлумачыў, што фактычны плацеж за ЖКП залежыць не толькі ад саміх тарыфаў, устаноўленых дзяржавай, але і ад агульнай плошчы жылога памяшкання, колькасці жыльцоў, а таксама ад аб'ёму спажытых паслуг. Таму фактычны плацеж адрозніваецца ў розных спажыўцоў. "Каб забяспечыць аднастайнасць пры правядзенні разлікаў павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў рамках устаноўленай мяжы, распрацавана адпаведная інструкцыя", - нагадаў Уладзімір Калтовіч.

Па інструкцыі ў аснову разліку закладзена стандартная двухпакаёвая кватэра з агульнай плошчай 48 кв.м, трыма жыльцамі і нарматыўным спажыванні паслуг. Прадугледжваецца, што яна абсталявана газавай плітой, сістэмай цэнтралізаванага ацяплення і гарачага водазабеспячэння. "Разлікі на падставе паказанняў па асобна ўзятай кватэры будуць некарэктнымі. Гэта не адпавядае нарматыўным прававым актам", - падкрэсліў Уладзімір Калтовіч.

Адпаведныя растлумачэнні МАРГ размясціў і на сваім сайце.

Інструкцыя нумар 84/17/33/54 зацверджана пастановай МАРГ, міністэрстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергетыкі, фінансаў ад 11 кастрычніка 2019 года.

Да спіса навін