Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitobl.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 верасня 2022

Аршанец Іван Невар стаў прызёрам маладзёжнага чэмпіянату свету па шашках-64

З 21 жніўня па 1 верасня ў пасёлку Кранёва (Балгарыя) праходзіў маладзёжны чэмпіянат свету па шашках-64 сярод юнакоў і дзяўчат. Спаборніцтвы былі ў шасці ўзроставых групах і трох дысцыплінах: класічная, хуткая і вокамгненная гульня.

Аршанец Іван Невар стаў сярэбраным прызёрам ва ўзроставай групе да 9 гадоў у дзвюх праграмах – у хуткай і вокамгненной гульні, а таксама бронзавым прызёрам у класіцы.

Выніку на чэмпіянаце свету папярэднічалі рэгулярныя трэніроўкі і паспяховыя старты на працягу лета. Іван вучыцца ў Аршанскім раённым цэнтры фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі. Шашкамі займаецца пад чулым кіраўніцтвам свайго бацькі Мікалая Невара, педагога дадатковай адукацыі. Заняткі праходзяць у СШ №20, куды запрашаюцца ўсе жадаючыя, каму цікавы гэты від спорту. Заняткі праходзяць бясплатна.

http://www.orshanka.by/?p=85744

Інтэрнэт-рэсурсы