Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitobl.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
5 жніўня 2022

У Аршанскім раёне з'явіліся першыя тысячнікі па намалоце збожжа

І гэта прадстаўнікі сельгаспрадпрыемства «Задняпроўскі» - экіпаж камбайнераў у складзе Аляксандра Камарова і Аляксандра Склязнова. Тысячную мяжу яны пераадолелі 4 жніўня.

Сёння іх прыехалі павіншаваць з першай перамогай на ўборачнай кампаніі прадстаўнікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аршанскага райвыканкама, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Нікіцянкова і кіраўнік «Задняпроўскага» Аляксандр Іваніцкі.

Аляксандр Камароў - хлебароб са стажам. На яго рахунку нямала рэкордаў і перамог на ўборачнай кампаніі. Ён ужо некалькі гадоў запар у лідэрах па намалоце збожжа. А малады памочнік камбайнера Аляксандр Склязноў у дуэце з Камаровым працуе другі сезон. Побач з дасведчаным хлебаробам ён набіраецца досведу. Віншуем экіпаж з першай перамогай і жадаем новых поспехаў на хлебнай ніве.



http://www.orshanka.by/?p=84473

Інтэрнэт-рэсурсы