15 сакавіка 2022
Віншаванне з Днём Канстытуцыі
Паважаныя жыхары Аршанскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам - Днём Канстытуцыі!
Сімвалічна, што ў гэтае дзяржаўнае свята мы ўваходзім з абноўленым Асноўным законам.
Канстытуцыйныя пераўтварэнні адпавядаюць унутраным палітычным, сацыяльным і эканамічным працэсам, адпавядаюць патрабаванням часу, замацоўваюць галоўныя арыенціры грамадскага развіцця.
Асноўны Закон краіны гарантуе надзейную абарону правоў і свабод грамадзян, права на працу і сацыяльнае забеспячэнне, садзейнічае ўмацаванню гістарычных традыцый і духоўных каштоўнасцей беларускага народа, а таму наша задача - шанаваць і захоўваць закладзеныя ў ім агульнанацыянальныя каштоўнасці, разам рабіць усё магчымае для дабрабыту і працвітання роднага краю.
Жадаем усім жыхарам раёна шчасця, здароўя і далейшых поспехаў!
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы Савет дэпутатаў