Адрас райвыканкама:
211391, Віцебская вобласць, г. Орша,
вул. Аляксандра Астроўскага, 2

Тэлефон:
8-(0216)-51-12-12

E-mail: rikorsha@vitobl.by

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
10 жніўня 2022

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 3,5 млн тон збожжа

Беларускія аграрыі намалацілі 3540,8 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,7 ц/га, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 9 жніўня, у Брэсцкай вобласці ўбрана 73,9 працэнта плошчаў ад плана (255,6 тыс. га), Віцебскай - 26 працэнтаў (94,2 тыс. га), Гомельскай - 51,9 працэнта (179,9 тыс. га), Гродзенскай - 36,7 працэнта (112,1 тыс. га), Мінскай - 41,4 працэнта (185,7 тыс. га), Магілёўскай - 33,9 працэнта (112,5 тыс. га).

Піваварны ячмень убралі з 26,6 тыс. га, што складае 48,8 працэнта ад плана, намалацілі 113,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 42,5 ц/га. Азімы рапс на зерне ўбралі з 270 тыс. га, што складае 87,6 працэнта да ўборачнай плошчы, намалацілі 709,6 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26,3 ц/га.

Лён выцераблены на 32,3 тыс. га, што складае 72,9 працэнта ўборачнай плошчы. Пераварочванне стужак лёну выканана на 10,07 тыс. га (31,2 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята на 3,57 тыс. га (8,06 працэнта да ўборачнай плошчы).

Другі ўкос траў праведзены на 798,6 тыс. га (78,2 працэнта ад плана). Нарыхтавана 684,9 тыс. т сена (71,7 працэнта ад плана), 11 590,1 тыс. т сенажу (86,3 працэнта) і 317,1 тыс. т сіласу (1,66 працэнта).

БелТА

Інтэрнэт-рэсурсы