Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 жніўня 2022

Ёсць першы тысячнік на айчынным камбайне

Першым у Аршанскім раёне падчас уборачнай кампаніі тысячу тон збожжа на айчынным камбайне КЗС-2124 намалаціў камбайнер агракамбіната «Юбілейны» Максім Сярноў.

Павіншаваць пераможцу, павязаць яму стужку героя жніва, уручыць дыплом за 1 месца ў спаборніцтве сярод дарослых экіпажаў на поле прыехалі старшыня раённага прафсаюза работнікаў АПК Вольга Нікіцянкова і старшыня прафкама агракамбіната «Юбілейны» Вольга Луканкіна. Яны падзякавалі камбайнёру за працу, пажадалі поспехаў, уручылі грашовую прэмію і каштоўны падарунак – набор інструментаў.

Вольга Луканкіна адзначыла, што Максім па праве заслужыў першае месца.

- Ён не гоніцца за аб'ёмамі, а ставіць на першае месца якасць уборкі. На палях сустракаюцца цяжкія ўчасткі з палеглымі каласамі. Максім змяншае хуткасць, ён умее так наладзіць жняяркі, што ніводнага зярнятка не знікне, - распавядае яна.

А Максім у першую чаргу хваліць камбайн КЗС-2124, які агракамбінат «Юбілейны» набыў на Гомсельмашы.

- Гэта суперкамбайн. У яго шырыня жняяркі 9 м, вялікі бункер для збожжа, ён абсталяваны аўтапілотам. Дай кірунак і машына сама будзе рухацца па полі. Спецыяльная сістэма праводзіць карціраванне ўраджайнасці. Аграном прыходзіць, здымае на флэшку паказанні з прыбораў і бачыць, колькі збожжа намалочана з кожнага ўчастка, якая яго вільготнасць і г. д., - так тлумачыць свой поспех камбайнер.

Сёлета гэта ў яго шостае жніво. Да гэтага працаваў памочнікам камбайнера разам з бацькам Станіславам Сярновым. Ад бацькі пераняў добрасумленнае стаўленне да ўборкі ўраджаю, любоў да тэхнікі і роднай зямлі.



http://www.orshanka.by/?p=84699

Да спіса навін