Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 жніўня 2022

Пешаход, выконвай правілы бяспекі!

У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў Дзяржаўтаінспекцыя УУС Аршанскага райвыканкама заклікае пешых удзельнікаў строга выконваць Правілы дарожнага руху і нагадвае, што пешаход абавязаны рухацца па тратуары, пешаходнай або веласіпеднай дарожцы, а пры іх адсутнасці - па абочыне.

У выпадку адсутнасці вышэйназваных элементаў дарогі або немагчымасці руху па іх дапускаецца рух пешахода па краі яе праезнай часткі насустрач руху транспартных сродкаў. Калі пешаход ажыццяўляе рух па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак, ён павінен пазначыць сябе святлоадбіўным элементам (элементамі).

Пры пераходзе праезнай часткі пешаходу неабходна спыніць размовы па мабільным тэлефоне, адключыць навушнікі, узяць малалетніх дзяцей за руку. Перад пачаткам перасячэння праезнай часткі па пешаходным пераходзе пешаход абавязаны пераканацца, што выхад на праезную частку дарогі бяспечны: павінен спыніцца каля краю праезнай часткі, паглядзець па баках, пераканацца, што вадзіцелі яго заўважылі і паспелі спыніць транспартныя сродкі.

Аддзел ДАІ УУС Аршанскага райвыканкама

Да спіса навін