Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 верасня 2022

Святкаванні ў гонар Аршанскай іконы Божай Маці | фота

18 верасня ў Оршы адбыліся ўрачыстасці ў гонар іконы Прасвятой Багародзіцы «Аршанская».

Святкаванне пачалося з акафіста Прасвятой Багародзіцы ў гонар іконы «Аршанская» ў адрэстаўраваным Свята-Троіцкім храме. Тут быў праведзены роспіс алтара, абноўлены іканастас. Пасля літургіі па благаславенні арцыбіскупа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя са Свята-Багаяўленскага Куцеінскага мужчынскага манастыра на Гарадзішчы быў здзейснены хрэсны ход, прымеркаваны да святкавання 1030-годдзя Праваслаўя на беларускіх землях і Году гістарычнай памяці.

Падзяліць радасць з мясцовымі жыхарамі прыехалі казакі на чале з атаманам Віцебскай казачай акругі В. Мікалаевым. Прыбылі і выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба ЮНЕСКА «Русічы» з Г. Шараем.

Ікону, упрыгожаную кветкамі, неслі на спецыяльных «ношах». У самым пачатку шэсця ішлі святары, харугваносцы і пеўчыя. Хрэсны ход суправаджаў перазвон.

Адной з цэнтральных падзей стаў малебен на Гарадзішчы, які здзейсніў арцыбіскуп Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. Было здзейснена ўслаўленне Божай Маці, пасля чаго Уладыка шчодра акрапіў усіх святой вадой.

Аўтар і выканаўца з г. Бранска А. Сараковы выканаў песню «Багародзіца Дзева». Пасля абраз Божай Маці быў перапраўлены на левы бераг р. Дняпро ў Свята-Усценскі жаночы манастыр.

 

Урачыстасці завяршыліся святочным канцэртам у Аршанскім гарадскім Цэнтры культуры «Перамога».

http://www.orshanka.by/?p=86427

Да спіса навін