Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 жніўня 2022

УВАГА АБІТУРЫЕНТАМ!

Аб дадатковым наборы ў аграрныя ўстановы вышэйшай адукацыі.

Установа адукацыі "Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны" (далей - УА "ВДАВМ"), "Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія" (далей - УА "БДСГА") маюць вакантнымі бюджэтныя месцы агранамічнага і заатэхнічнага профіляў.

          - заатэхнія УА "ВДАВМ" - 20 месцаў поўнага курсу і 5 месцаў ССПВО;

          - заатэхнія УА "БДСГА" - 19 месцаў поўнага курса навучання;

          - плодаагародніцтва (УА "БДСГА") 3 месцы;

          - аграхімія і глебазнаўства (УА "БДСГА") 2 месцы;

          - абарона раслін і каранцін (УА "БДСГА") 3 месцы.

Дадзенымі УВА аб'яўлены дадатковы набор.

Пачынаючы з 28 ліпеня і па 7 жніўня 2022 г., асобы, якія маюць атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы або прафесійна-тэхнічнай установы адукацыі, могуць разгледзець пытанне аб паступленні ва ўказаныя ўстановы адукацыі.

Прыёмныя камісіі УА "ВДАВМ" і УА "БДСГА" прымаюць дадатковых асоб з 28.07.2022 у рамках кантрольных лічбаў прыёму па мэтавым накіраванні без уступных іспытаў.

Кандыдатам на залічэнне неабходна мець з сабой:

- пашпарт;

- дакумент аб адукацыі (атэстат, дыплом);

- мэтавы дагавор у 3-х экз., падпісаны Заказчыкам і Грамадзянінам;

- медыцынскую даведку (пры наяўнасці даведкі ў іншую УВА - будзе аказана дапамога з пераафармленнем);

- заява пішацца на месцы.

Для заключэння дагавора аб мэтавай падрыхтоўцы неабходна звярнуцца ва ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аршанскага райвыканкама па тэл. 51-12-90.

Да спіса навін