Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Аршанскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 верасня 2022

Увага! Самаходныя машыны і трактары!

У перыяд з 26 верасня па 5 кастрычніка на тэрыторыі Аршанскага рэгіёну Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з прадстаўнікамі УСіП «Дзяржтэхнагляд» па Віцебскай вобласці правядуць дэкаду «Увага! Самаходныя машыны і трактары!». Мэта мерапрыемства - папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з прычыны няспраўнасці трактарнай тэхнікі, прычэпаў і самаходных машын.

Пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў асаблівая ўвага інспектараў будзе звернута на спраўнасць знешніх светлавых прыбораў, абсталяванне тэхнікі пробліскавымі маячкамі аранжавага колеру, паўнату праходжання дзяржаўнага тэхнічнага агляду сельскагаспадарчай тэхнікі, наяўнасць дакументаў, пацвярджаючых допуск да ўдзелу ў дарожным руху іншых транспартных сродкаў, запланаваных для выкарыстання пры правядзенні восеньскіх палявых работ.

У зоне ўвагі і фізічны стан вадзіцеляў, арганізацыя перадрэйсавага агляду, наяўнасць у вадзіцеляў пасведчанняў на права кіравання транспартнымі сродкамі адпаведнай катэгорыі.

Аддзел ДАІ УУС Аршанскага райвыканкама.

Да спіса навін